Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама |
---|
|
Краіна |
|
Адміністрацыйны цэнтр |
|
Тып арганізацыі |
праваахоўныя органы |
Заснаванне |
Дата заснавання |
1920 |
guvd.gov.by |
Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама (ГУУС Мінгарвыканкама) — галоўная муніцыпальная міліцыя[en] ў Мінску, якая займаецца праваахоўнымі органамі, расследаваннямі ў горадзе.[1] У Мінску найбольшая колькасць сілавікоў сярод рэспублік постсавецкай прасторы. Акрамя таго, гэта адна з самых актыўных сілаў міліцыі ў Беларусі, паколькі Мінск ёсць цэнтрам шматлікіх акцый пратэсту і арыштаў.
Кіраўніцтва
- начальнік ГУУС Мінгарвыканкама — генерал-маёр міліцыі Міхаіл Вячаслававіч Грыб.
- першы намеснік начальніка ГУУС — начальнік крымінальнай міліцыі — Андрэй Юр’евіч Любімаў.
- намеснік начальніка ГУУС — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі — Ігар Леанідавіч Падвойскі.
- намеснік начальніка ГУУС — Андрэй Іванавіч Русановіч.
Кіраўнікі
Санкцыі
31 жніўня 2020 года тагачасны кіраўнік ГУУС Мінскага гарвыканкама Іван Кубракоў быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву[2]. 2 кастрычніка 2020 года Іван Кубракоў быў уключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза[3]. Акрамя таго, Кубракова ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Канада[4], Вялікабрытанія[5], Швейцарыя[6][7]. Таксама 2 кастрычніка 2020 года ён быў уключаны у санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[8].
23 снежня 2020 года Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама за парушэнні правоў чалавека, звязаныя з падаўленнем беларускіх пратэстаў 2020 года было ўключана ў санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[9][10].
Новы кіраўнік ГУУС Мінскага гарвыканкама Міхаіл Грыб летам 2021 года быў уключаны ў санкцыйныя спісы ЕС[3], ЗША[11], Швейцарыі[6][12].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі