П. Хігс найбольш вядомы дзякуючы прапанаваным ім у 1960-х гадах механізмам спантанага парушэння электрослабой сіметрыі, які тлумачаць паходжанне масы элементарных часціц, у прыватнасці мас вектарных W і Z-базонаў. Механізм Хігса прадказвае існаванне новай часціцы, хігсаўскага базона. Аб адкрыцці часціцы было абвешчана 4 ліпеня 2012 года на прэс-канферэнцыі ЦЕРН (сам Хігс заявіў з гэтай нагоды, што не чакаў эксперыментальнага пацверджання яго тэорыі пры сваім жыцці). Механізм Хігса лічыцца супольнасцю фізікаў адным з асноўных кампанентаў Стандартнай Мадэлі. П. Хігс прыдумаў механізм Хігса падчас горнай прагулкі ў раёне Эдынбурга і, вярнуўшыся ў лабараторыю, заявіў, што ў яго ўзнікла «грандыёзная ідэя».
За дасягненні ў галіне тэарэтычнай фізікі П. Хігс быў узнагароджаны шэрагам прэмій і медалёў. У прыватнасці, ён лаўрэат медаля Дзірака, які прысуджаецца Інстытутам фізікі (Лондан) і прэміі 1997 года ў галіне фізікі часціц і фізікі высокіх энергій, якая прысуджаецца Еўрапейскім фізічным таварыствам.
Адкрыццё базона Хігса прызнана навуковым прарывам 2012 года.