Джон Арчыбальд Уілер (англ.: John Archibald Wheeler; 9 ліпеня1911(1911-07-09)[1][2], Джэксанвіл, Фларыда — 13 красавіка2008(2008-04-13)[3][1][…], Хайтстаўн[d], Нью-Джэрсі) — амерыканскі фізік-тэарэтык, член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (з 1952). Прэзідэнт Амерыканскага фізічнага таварыства ў 1966 годзе. Скончыў універсітэт Джонса Хопкінса (1933). У 1933—1935 гг. працаваў у Капенгагене ў Нільса Бора, у 1935—1938 — ва ўніверсітэце Паўночнай Караліны, з 1938 г. — у Прынстанскім універсітэце (з 1947 г. — прафесар). Уілерам былі прыдуманыя два тэрміны, якія пазей шырока распаўсюдзіліся ў навуцы і навуковай фантастыцы — чорная дзірка (англ. black hole) і Кратова нара (анг. wormhole).