Петэр Голдрайх (англ.: Peter Goldreich; нар. 14 ліпеня1939, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі астрафізік, прафесар Інстытута перспектыўных даследаванняў і Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута.
Голдрайх скончыў Карнельскі ўніверсітэт, атрымаўшы ў 1960 годзе дыплом бакалаўра, у 1963 годзе там жа атрымаў доктарскую ступень пад навуковым кіраўніцтвам Томаса Голда. У 1963—1964 гадах займаўся навуковай працай у штаце Кембрыджскага ўніверсітэта. З 1964 па 1966 гады працаваў асістэнт-прафесарам на кафедры астраноміі і геафізікі ў Каліфарнійскім універсітэце ў Лос-Анджэлесе. У 1966 годзе перайшоў у Каліфарнійскі тэхналагічны ўніверсітэт, дзе да 1969 года працаваў на пасадзе ад’юнкт-прафесара, пасля чаго атрымаў пасаду ўласна прафесара (англ.: full professor). У 1981 годзе ўзначаліў прафесарскую кафедру астрафізікі і планетарнай фізікі Лі Дзюбрыджа.
Зноскі
↑ абвгдCzech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.