Увесну 1919 года ў расійскай частцы Карэльскага перашыйку (тэрыторыя Расіі паміж Фінскім залівам і Ладажскім возерам) з ініцыятывы фінскай секцыі Петраградскага губернскага камітэта РКП(б) пачалася актыўная кампанія па правядзенні мабілізацыі інгерманландскага насельніцтва ў Чырвоную армію. Сялянства Інгерманландыі, гістарычнага рэгіёна на захадзе сучаснай Ленінградскай вобласці, пазбягала мабілізацыі, на што ўлады адказалі рэпрэсіямі — некалькі сотняў чалавек было арыштавана, а іх маёмасць канфіскаваная. Карнымі акцыямі кіраваў начальнік унутранай абароны Петраграда Якаў Петэрс. Ратуючыся ад пераследу, жыхары тэрыторый ля тагачаснай мяжы Фінляндыі (якая ў тыя часы была бліжэй да Санкт-Пецярбурга, чым цяпер) пераходзілі на тэрыторыю апошняй. Усяго ў ваколіцах Раўту (сучаснае Саснова) і Раасулі (сучаснае Арэхава) сабралося каля трох тысяч бежанцаў.
11 чэрвеня група мяцежных сялян колькасцю ў 150—200 чалавек захапіла мясцовасць Кір'ясала ў складзе пяці бліжэйшых вёсак (Аўтыё, Пусанмякі, Тыканмякі, Уўсікюля, Ванхакюля) і мытнага паста, якія знаходзіліся на савецкім баку мяжы. Фактычна гэтая тэрыторыя, якая мела плошчу каля 30 км², аддзялілася ад Расіі.
9 ліпеня ў Раўту адбыўся сход бежанцаў, у якім узялі ўдзел каля 400 чалавек. На сходзе быў абраны Часовы камітэт Паўночнай Інгрыі і абвешчана ідэя стварэння незалежнай Інгрыі. Гэтая заява, у прыватнасці, была рэакцыяй на рэпрэсіі з боку бальшавіцкага кіраўніцтва Расіі, бо да гэтага высоўваліся толькі лозунгі шырокай нацыянальнай аўтаноміі[2] — гэты рэгіён быў традыцыйным месцам пражывання фінаў.
За нядоўгі час фактычнага існавання Паўночная Інгрыя мела ўсе традыцыйныя дзяржаўныя атрыбуты: герб, сцяг, гімн, армію, флот, ваенную форму і ўзнагароды, суд, друкаванае выданне («Kirjasalon Sanomat»)[3], пошту і паштовыя маркі.
Па заключэнні ў 1920 годзе Тартускага мірнага дагавору тэрыторыя рэспублікі была прызнаная за РСФСР. 6 снежня быў спушчаны сцяг, у гэты ж дзень усё насельніцтва вёскі Кір'ясала сышло ў Фінляндыю. У 1927 годзе на тэрыторыі рэспублікі існавала мясцовае нацыянальнае ўтварэнне — Куйвазаўскі фінскі нацыянальны раён, пераназваны ў 1936 годзе ў Токсаўскі фінскі нацыянальны раён і скасаваны ў 1939 годзе[4].
↑Бюллетень постановлений Ленинградского облисполкома. 1939. № 9, с. 7
Спасылкі
Сергей Хирвинов.. Кирьясало – шанс к спасению Ингрии(руск.)(недаступная спасылка). ИП «Ингрия» (5 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2012. Праверана 8 студзеня 2014.
Паўтлустым шрыфтам вылучаныя дзяржаўныя ўтварэнні, якія апынуліся стабільнымі і перажылі гэты перыяд. У выпадках адсутнасці ўсталяванай анзвы тэрыторый даюцца назвы органаў улады, якія кантралявалі іх.