Усевалажскі муніцыпальны раён (руск.: Все́воложский муниципа́льный райо́н) — муніцыпальнае ўтварэнне ў складзе Ленінградскай вобласціРасіі. Найбуйнейшы па колькасці насельніцтва муніцыпальны раён Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Усевалажск.
Раён размешчаны ў паўночнай частцы Ленінградскай вобласці паміж Санкт-Пецярбургам і Ладажскім возерам, на поўнач ад Нявы.
На тэрыторыі раёна размешчаны азёры: Лембалаўскае, Каўгалаўскае, Хепаярві, Валаярві. Па тэрыторыі раёна працякае рака Охта, паўднёвая мяжа праходзіць па цячэнні ракі Нявы.
Дзеючы з 1879 года Ржэўскі палігон дзеліць раён прыкладна на дзве роўныя часткі — паўночную і паўднёвую.