Сланцаўскі муніцыпальны раён (руск.: Сла́нцевский муниципа́льный райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне ў складзе Ленінградскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад абласнога падпарадкавання Сланцы.
Раён размешчаны на паўднёвым захадзе Ленінградскай вобласці ў міжрэччы Нарвы і Лугі. Плошча раёна — 2191,1 км². Мяжуе на поўначы — з Кінгісепскім муніцыпальным раёнам; на паўночным усходзе — з Воласаўскім муніцыпальным раёнам; на ўсходзе — з Лужскім муніцыпальным раёнам; на поўдні — з Пскоўскай вобласцю (Гдоўскім і Плюскім раёнамі); на захадзе — дзяржаўная мяжа з Эстоніяй. Адлегласць ад адміністрацыйнага цэнтра раёна да Санкт-Пецярбурга — 175 км.