Спіс змяшчае палітычныя партыі і арганізацыі, якія дзейнічалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі за ўвесь гістарычны час.
Развіццё партыйнай сістэмы
З сярэдзіны 1990-х гадоў арыентацыя на актыўны палітычны ўдзел, дэмакратычныя рэформы і апазіцыйнасць прэзідэнту пачала выклікаць актыўнае супрацьдзеянне ўлад. Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 1999 года № 2 «Аб некаторых мерах па ўпарадкаванні дзейнасці палітычных партый, прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў» рабіў больш жорсткімі патрабаванні для рэгістрацыі палітычных партый і аб’яднанняў, абавязаў прайсці перарэгістрацыю.
У снежні 2005 года, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь дададзены артыкул 193.1, які прадугледжвае пакаранне штрафам або пазбаўленнем волі на тэрмін да 2 гадоў за ўдзел у дзейнасці незарэгістраваных палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, рэлігійных арганізацый і фондаў.
У лютым 2023 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў законы, накіраваныя на ўрэгуляванне сферы ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў (арганізацый) і грамадзянскай супольнасці, змяненне падыходаў да стварэння і дзейнасці палітычных партый. У прыватнасці, былі зменены ўмовы стварэння і дзейнасці палітычных партый — павялічаны мінімальны парог колькасці заснавальнікаў (членаў) з 1 тысячы да 5 тысяч чалавек, устаноўлена абавязковая наяўнасць арганізацыйных структур ва ўсіх абласцях і Мінску, а таксама не менш як у адной трэці раёнаў кожнай з абласцей і не менш як у адной трэці раёнаў Мінска.
Згодна з законам, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь да верасня павінна было перарэгістраваць палітычныя партыі. Дзейнасць партый, якія не прайшлі перарэгістрацыю і не прынялі рашэнне аб ліквідацыі, была спынена па рашэнні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь. Міністр юстыцыіСяргей Хаменка пасля пачатку працэсу перарэгістрацыі заявіў у праграме «Маркаў. Нічога асабістага» дзяржаўнага тэлебачання, што «колькасць партый паменшыцца да 3-4»[4].
У выніку працэсу перарэгістрацыі ў краіне засталося 4 партыі з 15 дзеючых на пачатак 2023 года. Усе апазіцыйныя партыі былі ліквідаваны, прайшлі перарэгістрацыю марыянеткавыя партыі рэжыму Лукашэнкі.
Партыі, зарэгістраваныя Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь
Паводле інфармацыі з вэб-сайта Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1994 г. № 3266-XII аб палітычных партыях са зменамі і дадаткамі (29 лістапада 1999 г., 13 снежня 1999 г., 22 чэрвеня 2001 г., 26 чэрвеня 2003 г., 19 ліпеня 2005 г., 8 мая 2007 г., 21 ліпеня 2008 г., 20 лютага 2014 г.) зарэгістравана 4 палітычныя партыі[5].
Политические партии Республики Беларусь. Материалы для самостоятельной работы студентов / [Авторы-составители: В. К. Коршук, А. Г. Кохановский, И. Ф. Романовский]. Мн.: Белгосуниверситет, 2004. — 267 с.