Мішэль Абама нарадзілася і вырасла ў паўднёвай частцы Чыкага. Пасля заканчэння сярэдняй школы атрымлівала адукацыю ў Прынстанскім універсітэце і Гарвардскай юрыдычнай школе, пасля чаго вярнулася ў Чыкага, дзе працавала ў юрыдычнай фірме «Сіднэй Осцін», затым у мэрыі Чыкага і ў медыцынскім цэнтры пры Чыкагскім універсітэце.
Брат Мішэль — Крэйг Робінсан, трэнер мужчынскай баскетбольнай каманды Універсітэта штата Арэгон.
З Баракам Абамам пазнаёмілася, калі ён стаў супрацоўнікам «Сіднэй Осцін». Нават пасля абрання Барака Абамы ў Сенат ЗША, іх сям’я вырашыла не пераязджаць у сталіцу ЗШАВашынгтон, і засталася жыць у паўднёвай частцы Чыкага.
У адрозненне ад свайго мужа, Барака Абамы, Мішэль з’яўляецца нашчадкам неграў-рабоў. Яе прапрапрапрабабулю ў 1850 годзе ўказаў у завяшчанні амерыканскі памешчык ў якасці маёмасці як «негрыцянскую дзяўчынку Мальвіну» коштам 475 долараў.
У амерыканскай прэсе Мішэль Абаму часта параўноўваюць з Жаклін Кенэдзі. Мішэль Абама — першая ў гісторыі першая лэдзі ЗША афраамерыканскага паходжання.