Роўз Кліўленд нарадзілася ў Фаетвіль, штат Нью-Ёрк. У 1853 годзе пераехала ў Холанд-Патэнт, дзе яе бацька быў пастарам прэсвітэрыянскай царквы. Атрымала адукацыю ў семінарыі Хоўтан, дзе і потым працавала настаўнікам некаторы час. Пазней выкладала ў прыватнай школе ў Пенсільваніі, а затым зноў вярнулася ў Хоўтан. Клапацілася аб састарэлай маці да яе смерці ў 1882 годзе. Калі брат быў абраны прэзідэнтам, Фрэнсіс стала Першай лэдзі.
Калі прэзідэнт Кліўленд ажаніўся з Фрэнсіс Фолс, Роўз падала ў адстаўку і пачала кар’еру ў сферы адукацыі. Яна стала кіраўніком інстытута ў Лафает, Індыяна і рэдактарам чыкагскага часопіса «Літаратурнае жыццё».
Зноскі
↑Lundy D. R. Rose Elizabeth Cleveland // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.