У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Крыштафовіч.
Міро́н Емялья́навіч Крыштафо́віч (18 (30) жніўня 1899 — 10 мая 1985) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з арганізатараў партызанскага руху і антыфашысцкага падполля ў Брэсцкай вобласці.
Біяграфія
У 1931—1935 гадах навучаўся ў Камуністычным універсітэце нацыянальных меншасцяў Захаду (руск.) (бел..
З 1923 года на падпольнай партыйнай рабоце ў Заходняй Беларусі, быў сакратаром Гродзенскага, Навагрудскага, Беластоцкага, Слонімскага і Брэсцкага партыйных камітэтаў. За рэвалюцыйную дзейнасць пераследваўся польскімі ўладамі і правёў у зняволенні пяць гадоў (1929—1935).
Пасля ўз’яднання БССР з Заходняй Беларуссю ў 1939 годзе працаваў у савецкіх і партыйных органах ў Пружанскім раёне.
У гады Вялікай Айчыннай вайны сакратар Пружанскага раённага антыфашысцкага камітэта, загадчык Аддзелам Брэсцкага раённага камітэта барацьбы з нямецкімі акупантамі, намеснік сакратара Брэсцкага абласнога антыфашысцкага камітэта, з 1943 года — камісар партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі.
Пасля вайны ў 1944—1947 гадах быў старшынёй Пружанскага раённага выканаўчага камітэта, у 1947—1948 гадах быў намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама, у 1948—1954 гадах — яго старшыня, а ў 1954—1961 быў першым намеснікам.
Кандыдат у члены ЦК КПБ, член ЦК КПБ у 1949—1960 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1946—1958 гг., дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1951—1955 і 1959—1963 гадах, намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1951—1955 гадах[1].
Памёр 10 мая 1985 года. Пахаваны на Гарнізонных могілках Брэста[2].
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.
Ганаровы грамадзянін г. Брэста (1967)
Ушанаванне памяці
У Брэсце адна з вуліц носіць імя Мірона Крыштафовіча. На доме (вул. Энгельса, 12), дзе жыў М. Е. Крыштафовіч, у 1989 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка[2].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі