У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Іванчанка.
Мікалай Міхайлавіч Іванчанка (13 красавіка 1947, в. Александрыя, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія
Нарадзіўся 13 красавіка 1947 года ў в. Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.
Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, інжынер-механік; Ленінградскі інжынерна-эканамічны інстытут імя П. Тальяці, арганізатар прамысловай вытворчасці.
Працаваў інжынерам Гомельскага завода металаканструкцый «Прамень»; інжынерам-тэхнолагам, старшым інжынерам, начальнікам зварачнай лабараторыі, намеснікам начальніка аддзела, намеснікам галоўнага інжынера Гомельскага радыёзавода; намеснікам галоўнага тэхнолага, намеснікам галоўнага інжынера, галоўным інжынерам аб'яднання «Стромаўталінія» ў г. Магілёве; загадчыкам аддзела па комплексным эканамічным і сацыяльным развіцці, першым намеснікам старшыні Магілёўскага гарвыканкама; генеральным дырэктарам выканаўчай дырэкцыі ААТ «ІСБС» у г. Магілёве, старшынёй сходу ўстаноў — прэзідэнтам вытворча-камерцыйнай фірмы «Адоніс» у г. Магілёве; першым намеснікам старшыні Магілёўскага гарвыканкама; віцэ-прэзідэнтам Магілёўскай асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў; генеральным дырэктарам ЗАТ «Магілёўская прамысловая кампанія» — віцэ-прэзідэнтам Магілёўскай асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў; генеральным дырэктарам Беларускага канцэрна па матэрыяльных рэсурсах «Белрэсурсы»; Намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Мінскай вобласці.
Старшыня Беларускай федэрацыі сучаснага пяціборства.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды
Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «90 гадоў міліцыі Беларусі», «60 гадоў Кемераўскай вобласці».
Асабістае жыццё
Жанаты, мае дачку.
Зноскі
Спасылкі