Маяк (газета)
«Маяк» — раённая газета Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Выходзіць 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Бярозаўскі раённы выканаўчы камітэт і Бярозаўскі раённы Савет дэпутатаў[1]. Газета «Пламя» была органам Бярозаўскага падпольнага райкама КП(б)Б Брэсцкай вобласці ў час Вялікай Айчыннай вайны[1]. Выдавалася пры партызанскім атрадзе 345‑м (Будаўскі лес, Бярозаўскі раён Брэсцкай вобласці) у 1944 г. Вядома 15 нумароў (№ 1–3, 5–16) за перыяд з 21 студзеня да 10 ліпеня 1944 г. на рускай мове. Рэдактары: А. С. Фацік, П. I. Братанаў (з 1.5.1944)[1]. Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад той жа назвай. З 29 красавіка 1962 г. называлася «Маяк коммунизма». З 1965 г. друкавалася як орган Бярозаўскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977)[1]. З 1991 г. раённая газета, выходзіць пад назвай «Маяк»[1]. КрыніцыСпасылкі
Information related to Маяк (газета) |