Пастаўскі край

«Пастаўскі край»
Рэдакцыя газеты "Пастаўскі край"
Рэдакцыя газеты "Пастаўскі край"
Тып газета
Заснавальнік Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт[d] і Пастаўскі раённы Савет дэпутатаў[d]
Галоўны рэдактар Людміла Чаславаўна Зелянкевіч
Заснавана 1939
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць два разы на тыдзень
Галоўны офіс Паставы, вул. Ленінская, 42
Вэб-сайт postawy.by

«Пастаўскі край» — раённая газета Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1939 года. Заснавальнікі: Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт і Пастаўскі раённы Савет дэпутатаў.

Гісторыя

У канцы верасня 1939 года на Пастаўшчыне, пасля ўз’яднання БССР, была створана мясцовая газета «Новы шлях».

Калі пачалася вайна, газета прыпыніла сваё існаванне. У лістападзе 1943 года на базе штабу партызанскай брыгады імя Варашылава ў нарачанскіх лясах выйшаў першы нумар газеты «За победу» — орган Пастаўскага падпольнага райкама партыі. У пасляваенныя гады яна стала насіць назву «Савецкі шлях». 3 красавіка 1962 года газета выхадзіла пад назвай «Звязда», з 1991 — «Пастаўскі край».

У 1991 годзе газета ўпершыню выйшла пад назвай «Пастаўскі край». У верасні 1998 года (№ 77) выйшаў першы нумар, які быў набраны і звярстаны на камп’ютары і надрукаваны афсетным спосабам у Наваполацкай друкарні. У 2006 годзе (№ 119—120) да Дня беларускага пісьменства, які праходзіў у Паставах, выйшаў першы паўнакаляровы нумар. З 2009 года газету можна чытаць у інтэрнэце. З чэрвеня 2014 года перайшла на поўнакаляровы друк[1][2].

Рэдактары

Зноскі

Літаратура

  • «Пастаўскі край» // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці / рэд. Л. Д. Мышлёнак. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2004. — С. 18-19.
  • Раёнка паведамляе // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Белта, 2001. — С. 469—477.