Друкуецца ў ГАУПП «Гродзенская друкарня». Распаўсюджваецца на тэрыторыі Гродзенскай вобласці праз сістэму «Белсаюздруку», у крамах Гродна і крамах усіх райспажыўсаюзаў вобласці, а таксама праз сетку вулічных распаўсюднікаў. Узнагароджана ордэнам Дружба народаў (1982), пераможца IV, V, VI Нацыянальных конкурсаў друкаваных СМІ «Золотая литера».
Галоўны рэдактар
Са студзеня 2024 года пасаду галоўнага рэдактара займае Таццяна Сяргеева. Да гэтага яна займала пасаду кіраўніка аддзела па сувязях са СМІ галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама. Яе папярэдніца на пасадзе галоўнага рэдактара - Лілія Навіцкая[8].
Па адукацыі Сяргеева - "Гісторык архівазнаўца", яна скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ў 2010 годзе. У 2023 годзе паступіла ў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце па спецыяльнасці "Дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія".