«Мая малітва» — верш Янкі Купалы, напісаны ў 1912 годзе і ўпершыню апублікаваны ў газеце «Наша Ніва».[1]
Апісанне
У развіццё спецыфічнага для мастакоўскага светапогляду пантэістычнага светапогляду, паэт кажа: малюся свабоднаму ветру, малюся агню, малюся жывучай вадзіцы. Гэты верш, іншыя творы з прыкметамі мастацкага пантэізму сёй-той прыняў за паганства, ці, прынамсі, за схільнасць паэта да паганскай аксіялогіі. Вульгарны сацыялагізм падтасаваў багаборчыя матывы Купалы пад бальшавіцкі атэізм.[1]
Мастацкія ўвасабленні
У 1994 годзе спалучаны і крыху зменены тэкст двух аднайменных вершаў Я. Купалы «Мая малітва» (прыпеў узяты з верша 1912 года, а асноўны тэкст — з ранняга верша 1906 года, пры гэтым у прыпеве слова «загон» замененае на слова «народ», а замест Купалавага «распетаю душой» ужыта акрэсленне «распятаю») паклаў на музыку кампазітар, удзельнік гурта «Песняры» А. Моўчан. Выконваў песню «Малітва» кіраўнік гурта Ул. Мулявін.[2]
Значэнне
Крытыкі адзначалі праграмнасць купалаўскага верша не толькі для самога аўтара, але і для ўсёй беларускай літаратуры перыяду нацыянальнага Адраджэння:
|
Верш «Мая малітва» — праграмны твор, credo беларускае літаратуры перыяду нацыянальнага Адраджэння. І не толькі прыгожага пісьменства, а таксама яго айчыннай крыніцы — аўтэнтычнай народнай культуры, дзе пакланяліся Богу і яго дасканаламу твору — Сонцу, Зямлі, Космасу. Ул. Конан[1]
|
|
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Паэтычныя зборнікі | | |
---|
Паэмы | |
---|
Драматычныя творы | |
---|
Проза і навуковыя творы | |
---|
Спектаклі паводле твораў Янкі Купалы | |
---|
Фільмы паводле твораў Янкі Купалы | |
---|
Купалаўскія мясціны | |
---|
Помнікі | |
---|
Установы, падзеі і рэчы, звязаныя з імем Купалы | |
---|