У 1408 годзе Мацей скончыў Карлаў універсітэт у Празе, дзе атрымаў ступень магістра вольных мастацтваў. Пасля вучыўся ў Сіенскім універсітэце. Служачы дэканам Трокаў, ён удзельнічаў у хрысціянізацыі Жамойці. Падтрымліваў палітычны курс Вітаўта Вялікага. Вялікім князем Мацей быў намінаваны на пост жамойцкага біскупа. 24 кастрычніка1417 года ў Троках адбываецца яго пасвячэнне.
Падчас прызначэння на медніцкую кафедру было адзначана, што Мацей здавальняюча валодае жамойцкай (samogithice) гаворкай[1]. Паводле літоўскіх даследчыкаў, гэта азначае, што Мацей пашыраў літоўскую мову ў касцёле ВКЛ[1]. Тым не менш, веданне жамойцкай гаворкі ў прывілеі Вітаўта было адзначана як дадатковая якасць Мацея, а «літоўскай» мовай у ВКЛ, у тым ліку ў касцёле, тады называлася старабеларуская мова, пра што сведчыць прывілей вялікага князя Аляксандра 1501 года, які патрабаваў, каб казані ў касцёлах Радашковічаў, Маладзечна, Койданава, Слоніма, Ліды, а таксама Трысцянкі, Далістава і Гонядзі на Падляшшы, і іншых гарадоў абавязкава прамаўляліся «ў літоўскай мове» (Lythuanici idiomatis)[2].
↑ аб(red.) Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene, Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo, Kraštotvarka, Kaunas, 1999, ISBN 9986-892-34-1, s. 27.
↑Codex Ecclesie Vilnensis. Nr. 507. p. 616—617; Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: Мова, паходжанне, этнічная прыналежнасць. — Мн.: Тэхналогія, 2001. С. 32—33).