Як палкоўнік у 1683 удзельнічаў у выправе войска Вялікага Княства Літоўскага ў Славакію і Венгрыю на дапамогу Вене. У 1684 адмовіўся ад ваеннай кар'еры і ўступіў у духоўны стан. У 1686 высвечаны на святара. З 1686 быў пробашчам у Кодні. Працяглы час знаходзіўся пры двары караля і вялікага князя, атрымаў у 1690 тытул каноніка варшаўскага, ад якога адмовіўся ў 1699.
↑Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Oprac. Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. — Kórnik, 1994. S. 239.
↑Hierarchia Catholica medii et recentioris aevi. T. V. — Patavii, 1952. S. 343.
↑Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 201.