Разам з братам Крыштафам Пацам з 1660 належаў да прыдворнай прафранцузскай групоўкі, але як прыхільнік шляхецкіх вольнасцей і захавання ранейшага палітычнага ладу хутка адышоў ад яе. Дапамагаў брату ў кіраванні дзяржавай.
Кашталян віленскі з 1670, але праз колькі месяцаў развёўся з жонкай Тэадорай з Трызнаў, прыняў капланскія пасвячэнні і быў названы віленскім біскупам. Вельмі хутка ўвайшоў у канфлікт з віленскай капітулай, у выніку чаго капітула намагалася ў Рыме скасавання яго намінацыі. Праз гэта быў кансэкраваны на біскупа толькі ў 1681.
↑ Крестоприводная книга Великого Княжества Литовского 1655 г., w: Памятники истории Восточной Европы. Источники 15-17 вв. Том 4, Moskwa-Warszawa 1999, s. 51-117.