У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Валовіч.
Іван (Івашка) Грынькавіч (Грышкавіч) Валовіч (? — да 18 красавіка 1555) — вялікалітоўскі шляхціч. Канюшы троцкі (1536—1547).
Паходзіў з роду Валовічаў герба «Багорыя», сын гарадзенскага гараднічага Грынькі Ходкавіча Валовіча і яго першай невядомай з імя жонкі.
У 1523—1527 гадах згадваецца як гаспадарскі дваранін, у 1525 годзе — як падскарбі дворны (гаспадарскі). Удзельнічаў у вайне з Маскоўскай дзяржавай 1534—1537 гадоў.
Быў жанаты з Філеяй Паўлаўнай, дачкой цівуна юрбарскага Пашкі. Меў з ёй двух сыноў і дачку:
Іван стаў пачынальнікам так званай «біскупскай» галіны Валовічаў (назвай так ад унука Івана Грынькавіча, віленскага біскупа Яўстаха Валовіча), якая згасла ў XVII стагоддзі.
Крыніцы
Літаратура
Іван Грынькавіч Валовіч — продкі |
---|
|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|