Маладзечанскі настаўніцкі інстытут (поўная назва — Маладзечанскі дзяржаўны настаўніцкі інстытут Міністэрства асветы БССР) — дзяржаўная педагагічная вышэйшая навучальная ўстанова, якая дзейнічала ў г. Маладзечна з 1947 па 1955 гг. Згодна некаторых звестак, не даваў вышэйшай адукацыі[1]. Пры Інстытуце дзейнічала завочнае аддзяленне і нават месячныя курсы[2]. Закрыты падчас узбуйнення педагагічных навучальных устаноў.
Успаміны пра інстытут
В. П. Цітовіч, які ў 1952 годзе паступіў у Маладзечанскі настаўніцкі інстытут на фізіка-матэматычнае аддзяленне, узгадваў пра час свайго навучання: «Стыпендыі хапала на хлеб і ваду. Сярод студэнтаў дзейнічала каса ўзаемадапамогі. Пры крайняй неабходнасці з яе выдзялялі грошы на пакупку адзення. Для сучаснай моладзі ўмовы нашага студэнцкага жыцця здадуцца пеклам, а для нас, хто перажыў вайну і пасляваенную разруху, гады вучобы былі раем. Усе цяжкасці мы пераносілі мужна, на лёс не скардзіліся. Уся краіна перажывала вялізныя цяжкасці. Задача стаяла выжыць… Падручнікаў і вучэбнай літаратуры не было, але мы вучыліся з вялікім стараннем. Нашы выкладчыкі не мелі вучоных ступеняў і званняў, але яны ў дасканаласці ведалі свой прадмет і імкнуліся як мага больш даць нам ведаў. Бо мы атрымлівалі адну з самых прэстыжных прафесій. Яшчэ з польскіх часоў самымі паважаемымі людзьмі былі настаўнік, урач і святар. Перад імі знімалі шапку за 20 метраў[3].»
Галіна Сямёнаўна Рыжэвіч, настаўніца гісторыі Залескай школы, якая паступала ў інстытут у 1951 годзе, узгадвае: «На той час настаўнікаў не хапала, таму ў інстытуце рыхтавалі спецыялістаў шырокага профілю[4]».