Маладзечанскі гандлёва-эканамічны каледж Белкаапсаюза — сярэдняя спецыяльная адукацыйная ўстанова ў г. Маладзечна, Мінская вобласць. Размешчаны па адрасе Цэнтральная плошча, 1.
Гісторыя
1 верасня 1959 г. у будынку Маладзечанскага аблспажыўсаюза пачаў сваю дзейнасць Маладзечанскі кааператыўны тэхнікум. У тэхнікуме рыхтавалі бухгалтараў, эканамістаў, статыстаў на дзённым (150 чалавек) і завочным (240 чалавек) аддзяленнях. У сувязі з ліквідацыяй Маладзечанскай вобласці будынак аблспажыўсаюза ў 1960 годзе перададзены тэхнікуму[1].
У 1961 годзе стары навучальны корпус пераабсталяваны пад інтэрнат, у якім пражывалі 270 навучэнцаў. У 1961 годзе пабудаваны навучальны корпус з 21-й навучальнай аўдыторыяй, бібліятэкай, навучальнымі кабінетамі. У 1963 годзе кааператыўны тэхнікум быў пераназваны ў Маладзечанскі ўлікова-планавы тэхнікум[1].
У 1965 годзе пры тэхнікуме створана Міжрэспубліканская аднагадовая інструктарска-рэвізорская школа, у якой вялася падрыхтоўка спецыялістаў з ліку выпускнікоў тэхнікума, якія прапрацавалі не менш як два гады ў сістэме спажывецкай кааперацыі. Школа функцыянавала да 1986 года. За перыяд свайго існавання ў ёй было падрыхтавана 1565 выпускнікоў (318 інструктараў і 1247 рэвізораў)[1].
У 1967 годзе ўведзены ў эксплуатацыю новы інтэрнат на 632 месцы, у якім размясціліся сталовая на 120 месцаў, пункт аховы здароўя, чытальная зала, пакой адпачынку[1].
У 1968—1975 гадах пры тэхнікуме існавала вучылішча па падрыхтоўцы інвентарызатараў[1].
У 1971 годзе створаны ўніверсітэт грамадскіх прафесій, у якім мелася 9 факультэтаў і штогод навучалася каля 500 чалавек[1].
У 1983 годзе ўведзена ў эксплуатацыю прыбудова спартыўнага комплексу, якая злучыла навучальны корпус з інтэрнатам. У ёй размешчаны 2 спартыўныя залы агульнай плошчай 810 м² і 5 навучальных аўдыторый[1].
У 1986 годзе на базе тэхнікума адкрыта прафесійна-тэхнічнае вучылішча па падрыхтоўцы прадаўцоў з планам прыёму 90 чалавек. У 1993 годзе тэхнікум і вучылішча ператвораны ў навучальна-вытворчы комплекс «ПТВ-тэхнікум». У 2000 годзе «ПТВ-тэхнікум» пераназваны ва ўстанову адукацыі «Маладзечанскі гандлёва-эканамічны каледж» Белкаапсаюза[1].
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Гімназіі | |
---|
Сярэднеадукацыйныя школы | |
---|
Начальныя школы | |
---|
Базавыя школы | |
---|
Дзіцячыя садкі | |
---|
Дадатковая адукацыя | |
---|
Іншае | |
---|
Прафесійная адукацыя | |
---|
Гістарычнае | |
---|