Леў Аляксандравіч Куліджанаў (руск.: Лев Александрович Кулиджанов; 19 сакавіка 1924, Тбілісі — 17 лютага 2002, Масква) — савецкі і расійскі кінарэжысёр. Народны артыст РСФСР (1969). Народны артыст СССР (1976). Герой Сацыялістычнай Працы (1984). Член-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў Германіі.
Скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі (1955), выкладаў у ім (з 1977 прафесар). Творчасці ўласцівы лаканізм рэжысуры, камернасць сюжэтаў, паглыблены псіхааналіз характараў, лірычныя інтанацыі, дэталёвая дакладнасць, мяккі гумар. Паставіў фільмы: «Дом, у якім я жыву» (1957, з Я. А. Сегелем), «Бацькоўскі дом» (1959), «Калі дрэвы былі вялікімі» (1962), «Сіні сшытак» (1964), «Злачынства і пакаранне» (1970), «Зорная хвіліна» (1975; мастацка-дакументальны), тэлесерыял «Карл Маркс. Маладыя гады» (1980; Ленінская прэмія 1982), «Памерці не страшна» (1991) і інш.
Узнагароды
- Дзяржаўная прэмія РСФСР (1971).
Зноскі
Літаратура
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|