Пачынаў кар’еру ў дублі жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», адкуль улетку 2012 года перабраўся ў «Смалявічы-СТІ». Разам з камандай атрымаў перамогу ў Другой лізе і на працягу чатырох сезонаў выступаў у Першай лізе, дзе стаў адным з асноўных нападнікаў.
У сакавіку 2017 года перайшоў у мінскі «Прамень»[2]. У сезоне 2017 хутка захапіў лідарства ў табліцы бамбардзіраў Першай лігі, аднак у канцы сезона саступіў першынства аднаклубніку Юрыю Казлову, застаўшыся на другім месцы. У пачатку 2018 года разам з «Промнем» рыхтаваўся да новага сезона, аднак у лютым 2018 года накіраваўся ў «Белшыну»[3], якой у выніку быў аддадзены ў арэнду.
У чэрвені 2018 года датэрмінова вярнуўся ў «Прамень»[4] і пазней быў заяўлены за каманду на другую палову сезона ў Вышэйшай лізе. 21 ліпеня 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (1:1), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін і адзначыўшыся голам. Спачатку гуляў у стартавым складзе, з кастрычніка страціў месца ў аснове.
У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». У жніўні 2019 года адправіўся на прагляд у «Гарадзею» і ў выніку папоўніў склад каманды[5]. Гуляў пераважна за дубль, а з кастрычніка не выхадзіў на поле з-за траўмы. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гарадзею»[6].
У першай палове 2020 года заставаўся без каманды, а ў ліпені далучыўся да «Смалявічаў»[7]. Спачатку выхадзіў на замену, пазней стаў з’яўляцца ў стартавым складзе каманды. У снежні 2020 года пакінуў «Смалявічы»[8].
У пачатку 2021 года трэніраваўся з «Крумкачамі» і брэсцкім «Дынама», а ў лютым стаў іграком «Смаргоні»[9], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У ліпені 2021 года пакінуў клуб[10]. Пасля праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», а ў жніўні далучыўся да пінскай «Хвалі»[11], дзе звычайна выхадзіў на замену. У снежні 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў пінскі клуб[12].
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[15].