У краі засяроджана больш за 95% расійскіх запасаў нікелю і плаціноідаў, больш за 20% золата, значныя запасы кобальту, нефялінавых рудаў, магнезітаў, ісландскага шпату, тонкіх кварцавых пяскоў, тугаплаўкіх глінаў, графіту, 63 відаў прамысловых металаў і іншых карысных выкапняў.
Гісторыя
Пастановай Прэзідыума УЦВК ад 7 снежня1934 года з прычыны разузбуйнення Заходне-Сібірскага і Усходне-Сібірскага краёў быў утвораны Краснаярскі край[4]. Краснаярскі край быў утвораны практычна ў ранейшых межах былой Енісейскай губерні.
Насельніцтва
Каля 80% насельніцтва края жывуць на поўдзень ад Ангары, на тэрыторыі, якая складае дзясятую частку края. Большасць насельніцтва складаюць рускія (93,3%). Сярод іншых нацыянальных меншасцей вылучаюцца ўкраінцы (1,4%), татары (1,3%), немцы (1,24%), азербайджанцы (0,66%), беларусы (0,61%).
Эканоміка
Дзякуючы значным запасам металічных рудаў, наяўнасці энергетычных рэсурсаў, і наяўнасці цяжкой індустрыі, край з'яўляецца абсалютным лідарам сярод рэгіёнаў краіны па выпрацоўцы прамысловага прадукту на аднаго жыхара, на рэгіён прыпадае 3,2% усяго аб'ёму прамысловай прадукцыі, вырабленай на тэрыторыі Расіі.