Кемераўская вобласць (руск.: Ке́меровская о́бласть) — суб'ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны на поўдні Заходняй Сібіры. Адміністрацыйны цэнтр — Кемерава. Створана 26 студзеня 1943 года. Мяжуе з Новасібірскай і Томскай абласцямі, Алтайскім і Краснаярскім краямі, рэспублікамі Алтай і Хакасія.
Насельніцтва 2 855,0 тыс. чалавек (2005), з якіх у гарадах пражываюць 85 %. Нацыянальны склад: рускія — 91,9 %; татары — 1,8 %; украінцы — 1,3 %; немцы — 1,2 %; іншыя — 3,8 %.
Падзяляецца на 19 раёнаў. Буйнейшыя гарады (больш за 100 тыс. чалавек): Новакузнецк, Кемерава, Пракоп’еўск, Ленінск-Кузнецкі, Междурэчанск, Кісялёўск.