Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь — інстытут канстытуцыйнага кантролю ў Рэспубліцы Беларусь створаны ў 1994 годзе на аснове Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь» ад 30 сакавіка1994 г. Фарміруецца з 12 суддзяў, 6 з якіх назначае Прэзідэнт, 6 выбірае Савет Рэспублікі. Тэрмін дзейнасці членаў Суда — 11 гадоў.
Гісторыя
Падчас канстытуцыйнага крызісу 1996 года Суд палічыў, што вынікі рэферэндуму аб змяненні канстытуцыі не будуць абавязковымі. Пасля адхілення В. Ганчара з паста главы Цэнтравыбаркама Старшыня Канстытуцыйнага Суда накіраваў Прэзідэнту зварот з патрабаваннем адмяніць гэта рашэнне[1]. Пасля рэферэндуму старшыня Канстытуцыйнага Суда Валерый Ціхіня падаў у адстаўку, матывуючы яе немагчымасцю прымаць прысягу на новай Канстытуцыі і нязгодай з палітыкай кіраўніцтва краіны[2]
У 1997 годзе Прэзідэнт звольніў з пасады суддзю Міхаіла Пастухова, спасылаючыся на заканчэнне тэрміна яго паўнамоцтваў у сувязі з уступленнем у сілу змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Суды адмовіліся прымаць да разгляду скаргу Пастухова. У 2003 годзе Камітэт па правах чалавека ААН убачыў у гэтай справе парушэнне артыкула 25 МПГПП у спалучэнні з артыкуламі 14 і 2[3].
Канстытуцыйны Суд складаецца з 12 суддзяў з тэрмінам паўнамоцтваў у 11 гадоў. Палову суддзяў, у тым ліку старшыні прызначае Прэзідэнт (старшыня Суда прызначаецца са згоды Савета Рэспублікі), другую палову абірае Савет Рэспублікі (артыкул 116 Канстытуцыі).