Дэвід Пейн (англ.: David Payne, 1843—1894) — шатландскі мастак-пейзажыст.
Пейн нарадзіўся ў Анане ў старым графстве Дамфрысшыр[1]. Ён быў сынам масона, навучаўся ў Акадэміі Анан (разам з мастаком Уільямам Эвартам Локхартам). Да таго, як стаць мастаком, ён зарабляў сабе на жыццё малярнымі працамі. У 1869 годзе Пейн пераехаў у Дэрбі, у 1880-х было зроблена некалькі запісаў аб яго пражыванні ў розных месцах графства Дэрбішыр.
Пейн стаў мастаком, які маляваў вясковыя пейзажы і трамплей[1]. Ён выстаўляўся ў Каралеўскім згуртаванні мастакоў Бірмінгема (RBSA), Нотынгемскім музеі і мастацкай галерэі, і быў членам Каралеўскай шатландскай акадэміі (RSA). Ён лічыцца адным з лепшых мастакоў Бірмінгема XIX стагоддзя. У 1891 годзе каралева Вікторыя наведала Дэрбі для таго, каб закласці камень бальніцы Лондан Роад (London Road Community Hospital) і прысвяціць у рыцары Альфрэда Хаслама[2]. Сцэна на рыначнай плошчы з сотнямі людзей, салдат, коней і сцягоў была замалявана Пэйнам[2]; гэтая карціна выстаўлена ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі[1].
Пэйн быў жанаты, у яго было 14 дзяцей. Ён памёр у Шэфілдзе ў 1894 годзе.