У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Халецкі.
Дзмітрый Есіфавіч Халецкі (Дзмітрый Іосіфавіч; каля 1550 — да 20 студзеня 1598) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Халецкіх герба «Халецкі». Сын Есіфа Міхайлавіча. Мечнік вялікі літоўскі ў 1579—1588 гадах, падскарбі дворны ў 1588—1590 гадах, падскарбі земскі і пісар літоўскі з 1590 года. Вызначыўся добрым кіраваннем скарбам Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак сойма 1589 года. Быў каралеўскім камісарам пры падпісанні Берасцейскай уніі 1596 года.
Сям’я
У шлюбе з Рэгінай з Дыбоўскіх. Дзеці:
Зноскі
Літаратура
Дзмітрый Халецкі — продкі |
---|
|