У канцы 1697 склікаў паспалітае рушэнне ўсходніх паветаў Вялікага Княства Літоўскага, ад якога ў сярэдзіне 1698
абраны адным з паслоў да караля польскага і вялікага князя літоўскага Аўгуста II. На з'ездзе
паспалітага рушэння шляхты ВКЛ у Вільні14 красавіка 1698, які адбыўся пад яго дырэкцыяй,
абраны генеральным палкоўнікам ваяводстваў і паветаў Вялікага Княства Літоўскага, атрымаў уладу над паспалітым рушэннем
і права займацца выплатай жалавання войску Вялікага Княства Літоўскага. Склікаў на 14 жніўня 1698 шляхецкі з'езд у
Вільні, які запатрабаваў распусціць войска, што знаходзілася пад камандаваннем Сапегаў.
Гэта планавалася з дапамогай паспалітага рушэння, скліканага на 15 лістапада 1698 і ўзначаленага Коцелам,
які павёў яго пад Гародню. Падпісаў Пузавіцкую пастанову 1698.
Удзельнічаў у Алькеніцкай бітве 1700, камандаваў левым крылом рэспубліканцаў. Падпісаў
Алькеніцкую пастанову 1700, паводле якой разам з Рыгорам Антонам Агінскім атрымаў у арэнду
збор мытных паступленняў і прызначаны камісарам пры генеральным палкоўніку Міхале Сервацыі Вішнявецкім.
Пасля Алькеніцкай бітвы яго ўплыў у лагеры рэспубліканцаў панізіўся. Удзельнік з'ездаў шляхты ВКЛ у
Ружанах (1701), Вільні (двойчы ў 1701, 1703), Гародні (1701). У час перагавораў рэспубліканцаў
з Сапегамі ў 1701 выступаў супраць замірэння.
Быў адным з ініцыятараў уступлення Рэчы Паспалітай у Паўночную вайну 1700—1721, падчас якой падтрымліваў Аўгуста II і арыентаваўся на Расію. Удзельнік з'езда шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў Новагародку1707. Падчас шведскага наступлення 1708 выехаў у Расію.
Удзельнік Варшаўскай вальнай рады 1710, на якой атрымаў урад вялікага падскарбія літоўскага. У час
сваёй дзейнасці на гэтай пасадзе вызначыўся празмернымі злоўжываннямі. Па скарзе аднаго з пацярпелых,
троцкага ваяводыКазіміра Дамініка Агінскага, Трыбунал Літоўскі ў 1711 прыгаварыў Коцела да пазбаўлення гонару і пакарання смерцю. Арыштаваны 12 студзеня1712, але пазбегнуў пакарання,
пагадзіўшыся з Агінскім. У 1712 удзельнічаў у падаўленні прашведскага выступлення Яна Казіміра Сапегі.
Далучыўся да з'езда шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў Вільні з 23 сакавіка па 8 красавіка1716, на пачатку пасяджэнняў
якога была ўтворана антысаксонская канфедэрацыя. Прадпрымаліся спробы пазбаўлення яго пасады
падскарбія за злоўжыванні, у тым ліку на сойме 1719—1720, але яны не мелі поспеху.