Ян Яўстах Тышкевіч (1571, Берасце — 1631) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
У 1601 стаў каралеўскім ротмістрам. Надворны падскарбі літоўскі ў 1607—1611, з 1611 мсціслаўскі, а з 1615 — берасцейскі ваявода.
З’яўляўся таксама старостам дудскім, лайскім, мазырскім і камянецкім.
Сям’я
Паходзіў з лагойскай лініі роду Тышкевічаў, сын берасцейскага ваяводы Юрыя Тышкевіча і яго другой жонкі Тэадоры Валовіч, дачкі новагародскага кашталяна Рыгора Валовіча. Меў братоў Тэадора Фрыдэрыка, Марціна, Пятра і Аляксандра
Быў двойчы жанаты. Першы раз ажаніўся да 1595 года з князёўнай Соф’яй Вішнявецкай (памерла пасля 1612), дачкой кіеўскага кашталяна Міхаіла Вішнявецкага. Меў з ёй дзяцей:
- Антонія Яна (каля 1609—1649), надворнага літоўскага маршалка;
- Юрыя (? — 1656), віленскага біскупа;
- Казіміра (? — 1649), падкаморага берасцейскага;
- Крыштафа (? — 1666), чарнігаўскага ваяводу;
- Феліцыяна (1609 — 1649), чашніка кіеўскага;
- Канстанцыю, жонку Яна Завішы;
- Сюзану, жонку спачатку віцебскага кашталяна Яўстаха Курча, а потым новагародскага кашталяна Самуэля Статкевіча;
- Альжбэту, жонку спачатку Яна Фарэнсбаха, а потым віцебскага кашталяна Мікалая Завішы.
Другі раз ажаніўся з Кацярынай Сямашка, але дзяцей з ёй не меў.
Зноскі
Спасылкі
Ян Яўстах Тышкевіч — продкі |
---|
|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|