У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Халецкі.
Есіф Міхайлавіч Халецкі (? — 1559) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Халецкіх герба «Халецкі». Сын Міхаіла Міхайлавіча. Староста оўруцкі ў 1544—1553 гадах, чаркаскі і канеўскі з 1555 года, маршалак гаспадарскі з 1558 года.
У 1537 годзе разам з братам Астафам атрымаў пацвярджальны прывілей на Хальч, калі Гомельскае староства было вернута з-пад улады Вялікага Княства Маскоўскага.
Сям’я
У шлюбе з Даброхнай, дачкой Мацвея Мікітавіча, князя Галоўчынскага. Іх дзеці:
- Андрэй (? — да 1595), дыпламат;
- Рэгіна.
У шлюбе з Ганнай, дачкой Дзмітрыя Корсака. Іх дзеці:
- Канстанцін (? — пасля 1567).
У шлюбе з Фядорай, дачкой Мікалая Сідара Копця, каралеўскага маршалка. Іх дзеці:
Літаратура
Есіф Міхайлавіч Халецкі — продкі |
---|
|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
- ↑ а б в г д е ё ж з і Мицик Ю. Халецькі – провідний шляхетський рід Речицького краю у XVII–XVIII ст. // Україна крізь віки: Збірник наукових праць на пошану академіка НАН України професора Валерія Смолія — Київ: Інститут історії України НАН України, 2010. — С. 1055. — 1096 с. — ISBN 978-966-02-5552-4
- ↑ а б Мицик Ю. Халецькі – провідний шляхетський рід Речицького краю у XVII–XVIII ст. // Україна крізь віки: Збірник наукових праць на пошану академіка НАН України професора Валерія Смолія — Київ: Інститут історії України НАН України, 2010. — С. 1054. — 1096 с. — ISBN 978-966-02-5552-4
- ↑ Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 60. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7
- ↑ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 120.