Нарадзіўся 1 чэрвеня 1972 года ў вёсцы Гарадзілава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Навучаўся ў Гарадзілаўскай сярэдняй школе[1].
Да паступлення на службу ў органы ўнутраных спраў скончыў ПТВ і адслужыў у войску, звольніўся ў запас гвардыі старшыной. У маладзечанскай патрульна-паставой службе міліцыі быў ротным і ўзводным; у яго ў падначаленні былі байцы вільнюскага АМАП, які быў расфармаваны з-за актыўнага ўдзелу ў жнівеньскім путчы 1991 года[2].
З 1993 года ў АМАП[3]. У 1995 годзе пераведзены на працу ў Мінск.
У 1999—2000 гадах быў камандзірам 4-га аператыўнага ўзвода АМАП ГУУС Мінгарвыканкама. З 2002 па 2016 гады быў камандзірам 2-й роты АМАП ГУУС Мінгарвыканкама[4].
З 2 кастрычніка 2020 года Балаба таксама знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асобЗША за ўдзел у дзеяннях або палітыцы, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы або інстытуты, як камандзір мінскага АМАП, арганізацыі, супрацоўнікі якой збівалі і затрымлівалі мірных дэманстрантаў, журналістаў і іншых асоб у сталіцы, а таксама нясуць адказнасць за бесчалавечнае абыходжанне з затрыманымі[14][15][16].
Сям’я
Жонка Таццяна Балаба, спецыяліст па працы з кліентамі ААТ «Беларусбанк».
Сын Арцём Балаба, 31.03.1994 г.р., камандзір групы 2-га ўзвода АМАП ГУУС Мінгарвыканкама[17]. У сакавіку 2021 года занесены ў санкцыйныя спісы балтыйскіх краін[18].
Сын Максім Балаба, вучыўся ў Мінскім гарадскім кадэцкім вучылішчы № 1 імя М. В. Фрунзэ.