Нарадзіўся ў горадзе Бярозаўка Лідскага раёна. У 2005 годзе скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. У 2005 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па новых накірунках развіцця тэхнікі, тэхналогіі і эканомікі БНТУ па спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве». У 2010 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці».
Працоўную дзейнасць пачаў у 2005 годзе на пасадзе інжынера-энергетыка аддзела галоўнага энергетыка ААТ «Шклозавод „Нёман“», дзе да 2012 года працаваў на пасадах намесніка начальніка навукова-тэхнічнага цэнтра, намесніка галоўнага інжынера — начальніка навукова-тэхнічнага цэнтра, галоўнага інжынера.
З лютага 2012 года па сакавік 2014 года працаваў на пасадзе дырэктара ААТ «Лідскія аўтобусы „Нёман“», а з красавіка па жнівень 2014 г. — на пасадзе намесніка Старшыні Гродзенскага гарадскога выкаўначага камітэта.
Са жніўня 2014 года да чэрвеня 2020 года займаў пасаду намесніка Старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2020 года прызначаны Старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.