У перыяд з 2002 па 2003 год працаваў памочнікам ляснічага Валмянскага лясніцтва Смалявіцкага раёна дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Мінскі лясгас»[1][2] .
У 2003—2005 гады працаваў інжынерам першай катэгорыі аддзела пошукаў і праектавання лесагаспадарчых аб’ектаў праектна-пошукавага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «БЕЛГІПРАЛЕС».
У 2005—2006 гады працаваў вядучым спецыялістам аддзела гарадской гаспадаркі адміністрацыі Заводскага раёна горада Мінска.
У 2006—2012 гады працаваў намеснікам дырэктара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Зелянбуд Заводскага раёна горада Мінска».
У 2012—2013 гады займаў пасаду дырэктара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Зелянбуд Першамайскага раёна горада Мінска».
У 2013—2015 гады працаваў намеснікам кіраўніка адміністрацыі Заводскага раёна горада Мінска.
У 2015—2019 гады быў старшынёй Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
У 2019—2024 гады займаў пасаду кіраўніка адміністрацыі Заводскага раёна горада Мінска.
22 красавіка 2024 года прызначаны міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь[1][2].