У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Налівайка.
Сяргéй Эдуáрдавіч Налівáйка (нар. 1973, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія
У 1995 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. У 1995—2003 гадах працаваў на розных пасадах у інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па г. Бабруйску.
У 2003—2005 гадах — намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска. У 2005 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2005—2010 гадах — начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Кастрычніцкім раёне Магілёва.
З 2010 года — першы намеснік міністра па падатках і зборах. З 27 снежня 2014 года — міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[1], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[2].
2 снежня 2024 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Магілёўскай вобласці[3].
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Старшыні Галоўнай дзяржаўнай падаткавай інспекцыі (1990—1997) | | |
---|
Старшыні Дзяржаўнага падаткавага камітэта (1997—2001) | |
---|
Міністры па падатках і зборах (з 2001) | |
---|