У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Калдун.
Дзмітрый Аляксандравіч Калдун (руск.: Дмитрий Александрович Колдун; нар. 11 чэрвеня 1985, Мінск) — беларускі спявак.[1]
Пераможца праекту Першага Каналу «Фабрыка Зорак-6». Прадстаўляў Беларусь на конкурсе Еўрабачанне 2007 з песняй «Work your magic», за ўсю гісторыю ўдзелу Беларусі ў гэтым конкурсе ўпершыню вывеў сваю краіну ў фінал і заняў шостае месца, атрымаўшы максімальныя 12 балаў ад Ізраіля, Украіны і Расіі. Скончыў хімфак БДУ.
Яго брат — Георгій Калдун, спявак і вядучы тэлеканалу АНТ.
Біяграфія
«Народны артыст» і «Фабрыка зорак»
У 2004 годзе Дзмітрый стаў фіналістам праекту «Народны артыст-2» на тэлеканале РТР, але не перамог, хоць і запомніўся гледачам.
У 2004 і 2005 гадах Дзмітрый Калдун працаваў у Дзяржаўным канцэртным аркестры Рэспублікі Беларусь.
Прымаў удзел у фестывалях: «Маладзечна-2005» і «Славянскі базар» у Віцебску.
У 2006 годзе ўдзельнічаў у нацыянальным адборы Беларускага Еўрабачання («Еўрафэст») з песняй «May be».
У 2006 годзе Д. Калдун перамагае ў праекце Першага Каналу «Фабрыка Зорак-6». Пасля сумеснага выканання з групай «Scorpions» песні «Still loving you», атрымлівае запрашэнне ад саліста Клауса Майне выканаць гэту песню ў рамках сумеснага тура, а таксама атрымлівае ад яго ў падарунак гітару. Пасля перамогі на «Фабрыцы-6» Калдун заключае дагавор з Нацыянальнай музычнай карпарацыяй, і становіцца салістам абноўленага складу гурта «К. Г. Б.» (Калдун, Гуркова, Барсукоў), аднак неўзабаве пакідае яго.
Еўрабачанне 2007
У 2007 годзе Дзмітрый выйграў беларускі адбор на Еўрабачанне 2007 «Еўрафэст» з песняй Філіпа Кіркорава «Work your magic» на словы Карэна Кавалерана. Па выніках паўфіналу Еўрабачання 10 мая 2007 года Калдун прайшоў ў фінал конкурсу, дзе заняў шостае месца.
2007
2008
- 1 лютага прайшла цырымонія ўручэння прэмій «Гукавая сцежка». Д. Калдун перамог у намінацыі «Sexy М» і прадставіў на суд гледачоў сваю новую песню «Царэўна».
- Выхад дэбютнага альбому Дзмітрыя Калдуна запланаваны ў 2009 годзе.
- 7 лістапада Калдун разам са сваімі музыкантамі выступіў на разаграванні ў групы «Scorpions» у Мінску.
- 27—30 лістапада ў Маскве адбылася прэм’ера рок-оперы «Зорка і смерць Хоакіна Мур’еты». Дзмітрый Калдун сыграў галоўнага героя — крыважэрнага разбойніка Хаакіна.
2009
- 9 лютага 2009 года Дзмітрый Калдун і Аляксандр Асташонак адкрылі студыю гуказапісу «Яшчарка».
- 29 красавіка адбыўся першы сольны канцэрт Дзмітрыя Калдуна з гуртам, з «жывым» гукам у г. Каралёве Маскоўскай вобласці.
- 8 чэрвеня Дзмітрый Калдун выступіў з канцэртнай праграмай на кінафестывалі «Кінатаўр» (г. Сочы).
- 25 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу адбылася 10-я цырымонія ўручэння музычнай прэміі ў вобласці радыёвяшчання «Бог эфіру». Дзмітрый Калдун быў прадстаўлены і перамог у намінацыі «Радыёхіт-выканаўца» з баладай пра каханне — «Царэўна».
- 3 верасня ў маскоўскім клубе «Б2» адбыўся канцэрт-прэзентацыя сольнага альбому Дзмітрыя Калдуна.
- 26 верасня ў мінскім клубе «РЭАКТАР» (Беларусь) адбыўся канцэрт-прэзентацыя сольнага альбому Дзмітрыя Калдуна.
- 29 лістапада ў Санкт-Пецярбургу маскоўскі тэатр Аляксея Рыбнікава прадставіў рок-оперу «Зорка і Смерць Хаакіна Мур’еты» (лібрэта — Павел Грушко), упершыню, пасля лістападаўскіх прэм’ер 2008 года, у ролі Хаакіна Мур’еты выйшаў на сцэну Дзмітрый Калдун.
- З 4 па 10 снежня прайшоў канцэртны тур Дзмітрыя Калдуна па гарадах Беларусі ў падтрымку свайго дэбютнага альбома.
2010
- 15 мая: у эфіры радыёстанцый з’явілася новая песня Дзмітрыя Калдуна «У пакоі пустым» (руск.: "В комнате пустой" (музыка: Баграт Вартанян, словы: Ірына Секачова).
- 16 чэрвеня: адбылася прэм’ера відэакліпу на песню «У пакоі пустым» (рэжысёр Арцём Аксененка, аператар Макс Асадчы).
- 20 лістапада: у Мінску (Беларусь) прайшоў міжнародны музычны конкурс «Дзіцячае Еўрабачанне 2010». Дзмітрый Калдун выканаў там фінальны гімн UNICEF «A day without war» (муз. Б. Вартанян, сл. Д. Басік) сумесна з дзецьмі, удзельнікамі конкурсу.
2011
- сакавік 2011: у эфіры радыёстанцый з’явілася новая песня Дзмітрыя Калдуна «Начны пілот» (руск.: "Ночной пилот" (музыка: Баграт Вартанян, Дзмітрый Калдун, словы: Карэн Кавалеран, Аляксандр Марозаў)[2]
Чарты
Год
|
Назва
|
Чарты [3]
|
RUS
|
Moscow Airplay
|
Sp.Peterburg Airplay
|
Выніковы гадавы
|
2006
|
«Прабач за ўсё»
|
121
|
-
|
-
|
-
|
2007
|
«Work Your Magic»
|
2
|
1
|
-
|
19
|
«Я для цябе»
|
5
|
9
|
-
|
63
|
2008
|
«Царэўна»
|
13
|
24
|
27
|
48
|
«Беспрацоўнае каханне»
|
132
|
-
|
-
|
-
|
2009
|
«Зорка»
|
150
|
72
|
74
|
-
|
«Настройся на мяне»
|
28
|
27
|
87
|
152
|
2010
|
«У пакоі пустым»
|
28
|
39
|
53
|
100
|
«Падаў снег»
|
45
|
51
|
55
|
-
|
2011
|
«Начны пілот»
|
30
|
24
|
43
|
-
|
«Караблі»
|
107
|
-
|
49
|
-
|
«—» песня адсутнічала ў чарту
Зноскі
Спасылкі