Джордж Эміль Паладэ (рум.: George Emil Palade; 19 лістапада 1912, горад Ясы, Румынія — 8 кастрычніка 2008, Дэль Мар, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі спецыяліст па клетачнай біялогіі. У 1974 годзе, сумесна з Альберам Клодам і Крысціянам дэ Дзюу атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне «за адкрыцці, якія тычацца структурнай і функцыянальнай арганізацыі клеткі»[8].
Вывучаў сакраторны цыкл клеткі, на прыкладзе клетак падстраўнікавай залозы, выкарыстоўваючы мечаныя амінакіслоты.
Этапы ўнутрыклеткавага транспарту:
- 0 хвіл — увядзенне радыёактыўнай пазнакі
- 3 хвіл — ЭПС (пачатак сінтэзу бялку)
- 17 хвіл — транспартная бурбалка (гатовы прадукт)
- 35 хвіл — АГ (транс-частка)
- 1-1, 5 г — сакраторная бурбалка (экзацыстоз)
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1961)[9], Папскай акадэміі навук (1975)[10], замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (1984)[11].
У 1992 годзе падпісаў «Папярэджанне чалавецтву»[12].
Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|