Джошуа Ледэрберг (англ.: Joshua Lederberg; 23 мая 1925, Монтлэр, ЗША — 2 лютага 2008) — амерыканскі генетык і біяхімік.
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША. Скончыў Калумбійскі ў 1944 і Ельскі ўніверсітэт у 1947 годзе. У 1947—1958 гадах у Вісконсінскім універсітэце, з 1958 года прафесар Стэнфардскага і адначасова з 1962 года Каліфарнійскага (з 1978 рэктар) універсітэтаў. Навуковыя працы па генетыцы мікраарганізмаў. Адкрыў механізм генетычнай рэкамбінацыі. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1958) (разам з Дж. Бідлам і Э.Тэйтэмам).
Зноскі
Літаратура
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|