член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]
медаль Катэніуса[d] (1989)
Feldberg Foundation[d] (1965)
Крунаўская лекцыя[d] (1961)
прэмія Ральфа Джэрарда[d] (1990)
Baly Medal[d] (1967)
Бернард Кац (англ.: sir Bernard Katz, 26 сакавіка 1911, Лейпцыг — 20 красавіка 2003) — англійскі фізіёлаг. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1952; віцэ-прэзідэнт з 1965 года).
Скончыў Лейпцыгскі ўніверсітэт у 1934 годзе. У 1935-39 гадах і 1946-50 гадах ва Універсітэцкім каледжы ў Лондане, з 1952 года прафесар і загадчык кафедры біяфізікі ў ім жа. Навуковыя працы па нервова-мышачнай фізіялогіі і біяфізіцы, пераважна па вывучэнні механізму генерацыі біяэлектрычных патэнцыялаў, сінаптычнай перадачы ад клеткі і фізіка-хімічных уласцівасцей клетачных мембран. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1970) (разам з Дж. Аксельрадам і У.Эйлерам).