Скончыў Фрайбургскі ўніверсітэт ў 1971 годзе. Там жа ў 1974 годзе ён абараніў дысертацыю па імуналагічнаму даследаванню фермента бэта-галактазідазы, якое правёў пад кіраўніцтвам прафесара Фрыца Мельхерса на базе Інстытута імуналогіі ў Базелі (Швейцарыя), дырэктарам якога быў Нільс Ернэ.
З 1974 года ў лабараторыі малекулярнай біялогіі Кембрыджскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія), дзе два гады (1974—1976) праходзіў пост-дактарантуру ў прафесараСезара Мільштэйна. У Кембрыджы Кёлер працаваў над зліццём лімфацытаў. За гэты кароткі прамежутак часу яму ўдалося распрацаваць новую тэхналогію па зліцці плазматычнай клеткі, якая выпрацоўвае антыцелы, з клеткай міяломы (методыка гібрыдома)[6][7]. Атрыманыя імарталізаванныя гібрыдныя клеткі працягвалі прадукаваць антыцелы і адначасова маглі неабмежавана размножвацца. Гэта дазволіла атрымліваць монакланальные антыцелы практычна ў неабмежаваных колькасцях.
Аўтар навуковых прац па даследаваннях выпрацоўкі антыцел. Распрацаваў біятэхналогію атрымання монакланальных антыцел, што сакрэтызуюцца клетачнымі гібрыдамі.
↑Köhler, G. & Milstein, C. (1975): Continuous cultures of fused cells secreting antibody of predefined specificity. In: Nature. Bd. 256, S. 495—497. PMID 1172191DOI:10.1038/256495a0 Reprint In: J. Immunol. Bd. 174, S. 2453—2455. PMID 15728446PDF
↑Margulies, D.H. (2005): Monoclonal antibodies: producing magic bullets by somatic cell hybridization. In: J. Immunol. Bd. 174, S. 2451—2452. PMID 15728445PDF
↑Georges-Köhler-Preis der Deutschen Gesellschaft für Immunologie (dgfi.org); abgerufen am 20. Oktober 2012
Літаратура
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.