Генрых VII (англ.: Henry VII; 28 студзеня1457 — 21 красавіка1509) — кароль Англіі і васпан Ірландыі (1485—1509), першы манарх з дынастыі Цюдараў.
Іншыя падзеі
Генрых VII быў ашчадным манархам, значна ўмацаваў бюджэт Англіі, зруйнаваны ў гады Стагадовай вайны і вайны Пунсовай і Белай ружы. Для суда над дваранамі пры ім быў заснаваны адмысловы орган — Зорная палата.
Да ліку векапомных падзей праўлення Генрыха VII ставіцца падтрыманая ім экспедыцыя італьянца на англійскай службе Джавані Кабота (ён жа Джон Кебат) у Амерыку і адкрыццё Ньюфаўндленда. Таксама па просьбе Генрыха вядомы гісторык Палідор Вяргілій пачаў пісаць «Гісторыю Англіі».
Кароль пахаваны ў Вэстмінстэрскім абацтве, побач са сваёй жонкай, Елізаветай Ёркскай, якую ён перажыў на сем гадоў.