Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2019 Беларусбанк—чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе
|
Падрабязнасці чэмпіянату
|
Час правядзення
|
29 сакавіка — 1 снежня
|
Колькасць удзельнікаў
|
16
|
Гарады
|
13
|
Стадыёны
|
15
|
Прызавыя месцы
|
Чэмпіён
|
Дынама-Брэст (1-ы раз)
|
Другое месца
|
БАТЭ (Барысаў)
|
Трэцяе месца
|
Шахцёр (Салігорск)
|
Дубліруючыя склады
|
БАТЭ (Барысаў)
|
Статыстыка чэмпіянату
|
Наведвальнасць
|
557 100 (2 476 за гульню)
|
Згуляна матчаў
|
225
|
Забіта галоў
|
586 (2.6 за гульню)
|
Бамбардзір(ы)
|
Ілья Шкурын (Энергетык-БДУ) (19 мячоў)
|
Лепшы ігрок
|
Ігар Стасевіч (БАТЭ)
|
|
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2019 (Беларусбанк—чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2019 года.
Турнір пачыналі 16 каманд, аднак пасля 15 матчаў з-за фінансавых праблем са спаборніцтваў знялося мінскае «Тарпеда», у застаўшыхся матчах яму было прысуджана тэхнічнае паражэнне 0:3. Сярод лідараў табліцы ж хутка вылучыліся брэсцкае «Дынама», барысаўскі БАТЭ і салігорскі «Шахцёр». Барацьба за прызавыя месцы ішла з пераменным поспехам, аднак няўдачы барысаўчан і салігарчан за некалькі тураў да фінішу дазволілі «Дынама» стаць фаварытам гонкі. У выніку, атрымаўшы перамогу ў перадапошнім туры над «Віцебскам» (1:0), брэсцкі клуб упершыню ў гісторыі стаў чэмпіёнам Беларусі, перарваўшы трынаццацігадовую гегемонію БАТЭ. Другі радок застаўся за барысаўскім клубам, а трэцім стаў салігорскі «Шахцёр».
Рэгламент
Як і ў папярэднім сезоне, у турніры прымалі ўдзел 16 каманд, якія гулялі паміж сабой па два матчы — дома і ў гасцях (усяго па 30 матчаў). 30 студзеня 2019 года быў зацверджаны рэгламент чэмпіянату[1], згодна з рашэннем была ўведзена новая схема ратацыі: дзве апошнія каманды Вышэйшай лігі 2019 наўпрост пакідаюць турнір, іх месца займаюць дзве найлепшыя каманды Першай лігі, а 14-я каманда Вышэйшай лігі праводзіць два дадатковыя пераходныя матчы з трэцяй камандай Першай лігі за месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон.
15 лютага 2019 года адбылося лёсаванне турніру[2].
Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам
Клубы, якія выйшлі ў Вышэйшую лігу з Першай лігі
Клубы, якія страцілі месца ў Вышэйшай лізе па выніках сезона 2018
Іншыя змены
- 20 сакавіка было афіцыйна абвешчана аб аб’яднанні мінскага «Промня» (13 месца ў Вышэйшай лізе 2018 года) і магілёўскага «Дняпра» (16 месца ў Вышэйшай лізе 2018 года і выбыванне ў Першую лігу). «Прамень» пераехаў у Магілёў, узяў назву «Дняпро» і захаваў месца ў Вышэйшай лізе.
Клубы-ўдзельнікі
Геаграфія ўдзельнікаў сезона 2019
Трэнеры і капітаны
Прадстаўніцтва па рэгіёнах
У 29-м чэмпіянаце Беларусі па футболе прымалі ўдзел футбольныя клубы з усіх абласцей краіны.
Стадыёны
Турнірная табліца
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Заўвагі. 1. Пры роўнай колькасці ачкоў «Мінск» змешчаны ў турнірнай табліцы вышэй за «Нёман» дзякуючы лепшай розніцы забітых і прапушчаных галоў.
2. Паколькі ў Кубку Беларусі 2019/20 перамог БАТЭ, то мінскае «Дынама» атрымала месца ў 1-м кв. раўндзе Лігі Еўропы.
Вынікі матчаў
Дома / На выездзе1
|
БАТ
|
ВІЦ
|
ГАР |
ГОМ |
ДМГ |
ДБР |
ДМН |
ІСЛ |
МІН |
НГР |
СЛМ |
СЛУ |
ТМН |
ТЖД |
ШАХ |
БДУ
|
БАТЭ
|
|
3:0
|
2:1
|
1:1
|
2:0
|
0:1
|
3:0
|
2:4
|
1:0
|
1:0
|
4:0
|
3:0
|
1:0
|
4:1
|
3:1
|
4:1
|
Віцебск
|
1:2
|
|
0:2
|
1:2
|
2:1
|
0:1
|
1:3
|
2:0
|
1:1
|
0:0
|
0:2
|
2:2
|
1:1
|
0:0
|
1:0
|
3:0
|
Гарадзея
|
1:0
|
1:1
|
|
2:3
|
3:2
|
1:3
|
3:1
|
1:2
|
1:2
|
1:0
|
1:0
|
1:0
|
0:0
|
0:3
|
0:0
|
1:0
|
Гомель
|
0:2
|
1:2
|
0:0
|
|
0:0
|
1:2
|
0:1
|
2:2
|
1:0
|
2:3
|
2:2
|
3:4
|
3:0*
|
2:3
|
0:1
|
3:0
|
Дняпро Магілёў
|
0:1
|
2:0
|
0:0
|
1:1
|
|
0:1
|
0:2
|
3:0
|
1:0
|
0:3
|
1:2
|
2:0
|
3:0*
|
2:1
|
2:0
|
3:4
|
Дынама Брэст
|
1:1
|
1:0
|
4:0
|
3:0
|
3:1
|
|
1:2
|
5:1
|
3:0
|
6:1
|
0:0
|
3:2
|
3:0*
|
4:1
|
1:1
|
6:2
|
Дынама Мінск
|
1:2
|
0:2
|
1:0
|
3:1
|
3:0
|
1:3
|
|
1:0
|
3:2
|
0:1
|
1:0
|
2:1
|
3:0*
|
0:3
|
1:1
|
6:1
|
Іслач
|
0:0
|
3:0
|
1:0
|
3:1
|
1:1
|
1:1
|
1:1
|
|
1:1
|
1:0
|
2:1
|
0:1
|
3:0*
|
1:0
|
0:1
|
2:1
|
Мінск
|
3:2
|
0:0
|
0:3
|
3:2
|
0:0
|
1:2
|
0:0
|
3:3
|
|
2:1
|
1:0
|
1:0
|
3:0*
|
2:0
|
1:0
|
1:6
|
Нёман
|
0:1
|
1:0
|
1:3
|
1:1
|
1:0
|
0:1
|
0:1
|
1:1
|
1:0
|
|
0:1
|
0:0
|
3:0*
|
0:0
|
0:3
|
1:1
|
Славія
|
1:2
|
0:1
|
0:1
|
3:2
|
1:0
|
2:4
|
1:1
|
2:0
|
4:3
|
0:1
|
|
1:1
|
2:0
|
1:2
|
0:1
|
2:2
|
Слуцк
|
0:3
|
3:0
|
0:0
|
0:6
|
2:2
|
1:3
|
2:1
|
1:3
|
1:0
|
2:1
|
0:0
|
|
1:0
|
1:2
|
0:5
|
0:0
|
Тарпеда
|
0:3*
|
0:3*
|
0:3*
|
1:2
|
0:1
|
0:1
|
0:1
|
1:0
|
0:0
|
0:3
|
0:3*
|
0:3*
|
|
0:3*
|
0:3*
|
0:3*
|
Тарпеда-БелАЗ
|
1:2
|
1:0
|
1:1
|
2:0
|
1:0
|
1:2
|
4:0
|
1:3
|
1:1
|
1:0
|
1:1
|
1:0
|
2:0
|
|
0:1
|
3:3
|
Шахцёр
|
2:2
|
4:0
|
1:0
|
3:1
|
3:1
|
0:0
|
3:0
|
1:0
|
3:2
|
6:0
|
5:1
|
1:0
|
1:0
|
3:0
|
|
3:4
|
Энергетык-БДУ
|
0:4
|
2:0
|
0:0
|
1:1
|
5:3
|
1:1
|
3:3
|
1:2
|
3:3
|
2:4
|
1:2
|
0:1
|
2:1
|
2:1
|
1:2
|
|
Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 1 снежня 2019
Крыніца: football.by
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.
* Мінскае «Тарпеда» знялася з турніру пасля 15-га тура, у застаўшыхся матчах камандзе было прысуджана тэхнічнае паражэнне 0:3.
Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.
Стыкавыя матчы
Па выніках сезона клуб «Дняпро», які заняў 14-е месца, быў вымушаны бараніць сваё месца ў Вышэйшай лізе
ў стыкавых матчах супраць брэсцкага «Руха» (трэцяе месца ў Першай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Дняпро» пакінуў Вышэйшую лігу, месца магілёўскага клуба заняў «Рух».
Першы матч
Адказны матч
Статыстыка ігракоў
Узнагароды
Узнагароды сезона 2019 былі абвешчаны 26 снежня 2019 года на цырымоніі «Зорны мяч»[3].
Клубныя ўзнагароды
Узнагарода
|
Лаўрэат
|
Заўвага
|
Прыз справядлівай гульні
|
БАТЭ (Барысаў)
|
За найменшую колькасць жоўтых і чырвоных картак
|
Прыз глядацкіх сімпатый
|
Дынама-Брэст
|
За найбольшую наведвальнасць
|
Прыз «За волю да перамогі»
|
Энергетык-БДУ (Мінск)
|
За найбольшую колькасць валявых перамог
|
Прыз «Двума складамі»
|
БАТЭ (Барысаў)
|
За найлепшы сумарны вынік асноўнай і дубліруючай каманд
|
Індывідуальныя ўзнагароды
Зборныя чэмпіянату
Зноскі
Спасылкі