Вадзім Аляксандравіч Трапезнікаў

Вадзім Аляксандравіч Трапезнікаў
руск.: Вадим Александрович Трапезников
Дата нараджэння 28 лістапада 1905(1905-11-28)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 жніўня 1994(1994-08-15)[2][3] (88 гадоў) ці 5 жніўня 1994(1994-08-05)[4] (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці інжынер-электрык, навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера электратэхніка[5][1][…], аўтаматызацыя[5][1], кібернетыка[5] і сістэмы кіравання[1][2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук[3] (1938)
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Сталінская прэмія

Вадзім Аляксандравіч Трапе́знікаў[6] (руск.: Вадим Александрович Трапезников; 28 лістапада 1905(1905-11-28)[1], Масква[1][2]15 жніўня 1994(1994-08-15)[2][3] ці 5 жніўня 1994(1994-08-05)[4], Масква) — савецкі і расійскі вучоны ў галіне электратэхнікі, аўтаматыкі і сістэм кіравання, акадэмік Акадэміі навук СССР (1960, член карэспандэнт з 1953 года[6][7][8]), Герой Сацыялістычнай Працы (1965).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Маскве у дваранскай[9] сям’і. Адукацыю пачаў у 1-й Маскоўскай гімназіі, якой перашкодзіла Кастрычніцкая рэвалюцыя і Грамадзянская вайна ў Расіі[9][8]. У 13-гадовым узросце Вадзім Трапезнікаў пачаў працоўную дзейнасць. працаваў лабарантам у «Каапхіміі», нівеліроўшчыкам пошукавай партыі, метэаролагам у «Масгасе». Адначасова вучыўся, у 1921 годзе скончыў працоўную школу і паступіў у Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, а ў 1923 годзе перавёўся на электрамеханічны факультэт Маскоўскага вышэйшага тэхнічнага вучылішча імя Баўмана, якое скончыў у 1928 годзе. У 1928—1938 гадах працаваў ва Усесаюзным электратэхнічным інстытуце, у 1930—1941 гадах у Маскоўскім энергетычным інстытуце (у 1934—1937 гадах — член Экспертнага савета па ўсесаюзным серыям электрычных машын, з 1939 года — прафесар[9]). З 1941 года В. А. Трапезнікаў працаваў у Інстытуце аўтаматыкі і тэлемеханікі (з 1969 года Інстытут праблем кіравання, сучасны Інстытут праблем кіравання імя В. А. Трапезнікава РАН), з 1951 года яго дырэктар. З 1959 года старшыня Нацыянальнага камітэта СССР па аўтаматычным кіраванні[7][6]. Адначасова з 1965 па 1978 год займаў пасаду першага намесніка старшыні Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў СССР па навуцы і тэхніцы[7][9][8][6]. З 1954 года выкладаў у Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытуце[10], займаў пасаду загадчыка кафедры[7].

Памёр В. А. Трапезнікаў 15 жніўня 1994 года. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках у Маскве[8].

Навуковая дзейнасць

Асноўныя працы В. А. Трапезнікава прысвечаны метадам разліку, пабудовы і тэхніка-эканамічнага аналізу электрычных машын і трансфарматараў, даследаванню спосабаў пабудовы хуткадзеючых аўтаматычных прылад, агрэгатных аўтаматычных сістэм, метадам мадэлявання сістэм аўтаматычнага рэгулявання, эканоміцы навукова-тэхнічнага прагрэсу. Высунуў і абгрунтаваў агрэгатны прынцып, які складаецца ў выдзяленні аднатыпных функцый у структуры прылад, уніфікацыі сродкаў фізічнай рэалізацыі выдзеленых функцый і вузлоў сучлянення іх у прыладах. Пад кіраўніцтвам В. А. Трапезнікава і яго непасрэдным удзеле былі створаны першыя ў СССР аналагавыя вылічальныя машыны, распрацаваны метады даследавання сістэм кіравання, адкрыты новы навуковы напрамак у матэматычным мадэляванні сістэм аўтаматычнага рэгулявання. З 1958 года ўдзельнічаў у праекце стварэння новага класа атамных падводных лодак — знішчальнікаў падводных і надводных караблёў верагодных праціўнікаў[11].

Узнагароды і званні

Крыніцы

  1. а б в г д е ё ж Трапезников Вадим Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 26. — С. 171. Праверана 2 лістапада 2024.
  2. а б в г д Трапе́знікаў Вадзім Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — ТрыоМн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 515. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
  3. а б в Летопись Московского университета Праверана 2 лістапада 2024.
  4. а б Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 13 кастрычніка 2019.
  5. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  6. а б в г БелЭн 2002.
  7. а б в г д ВСЭ 1977.
  8. а б в г д Вадзім Аляксандравіч Трапезнікаў на сайце «Героі краіны»
  9. а б в г Трапезников Вадим Александрович (руск.) // Сайт ІПК РАН
  10. Профіль на сайце РАН (новая версія сайта) (руск.)
  11. Летопись Московского университета (руск.)

Літаратура

  • Трапе́знікаў Вадзім Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 515. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Трапе́зников Вадим Александрович / Беркович Д. М. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 171. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Трапе́зников Вадим Олександрович // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1984. — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — С. 330. — 606, [2] с., [22] арк. іл. : іл., портр., карти с. (укр.)

Спасылкі