Браніслаў Аляксандравіч Зубкоўскі |
Асабістыя звесткі |
Дата нараджэння |
15 сакавіка 1938(1938-03-15) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
25 чэрвеня 2015(2015-06-25) (77 гадоў) |
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Прафесійная дзейнасць |
Род дзейнасці |
пісьменнік, краязнавец |
Мова твораў |
беларуская |
Грамадская дзейнасць |
Член у |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Зубкоўскі.
Браніслаў Аляксандравіч Зубкоўскі (15 сакавіка 1938, Мар’іна Горка — 25 чэрвеня 2015) — беларускі празаік, краязнавец.
Біяграфія
Вучыўся ў Мар’інагорскай СШ №1. Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут, аспірантуру пры БДУ. Працаваў загадчыкам аддзела раённай газеты «Сцяг працы», 10 гадоў інспектарам рана, дырэктарам Светлаборскай, Блужскай[1] і Зоркаўскай[2] школы. Разам з педагагічнай работай шмат часу аддаваў літаратурнаму занятку.
Творчасць
Пісаў нарысы, рэцэнзіі, аддаваў перавагу літаратурнаму краязнаўству. Найперш — даследванню пухавіцкага перыяду ў жыцці Якуба Коласа. Выдаў зборнік апавяданняў «Чаму Загібелька лепш Парыжа», «Сцяжынкамі Якуба Коласа». У сааўтарстве з А. Ярохіным напісаў дзве кнігі пра ўраджэнца Пухавіччыны — воіна-інтэрнацыяналіста Мікалая Чэпіка. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Узнагароды
У 2007 годзе атрымаў прэмію ў намінацыі «Дзіцячая і юнацкая літаратура»
Зноскі
Спасылкі