Белгародская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на поўдні Цэнтральнай Расіі на мяжы з Украінай. Утворана 22 кастрычніка1932 года. У цяперашніх межах існуе з 6 студзеня 1954 года. У склад вобласці ўваходзіць 21 раён, 6 гарадоў абласнога падпарадкавання і 4 горада раённага падпарадкавання. Адміністрацыйны цэнтр — горад Белгарад (342 тыс. чалавек), які размешчаны ў 695 км на поўдзень ад Масквы.
Насельніцтва вобласці складае 1511,6 тыс. чалавек (2005), у тым ліку гарадскога — 65,8 % , сельскага — 34,2 % (2005). Шчыльнасць насельніцтва — 55,8 чалавека на 1 км² (2005). Сярэдні ўзрост складае 38,5 года, у тым ліку мужчын — 35,6, жанчын — 41 год.
Колькасць эканамічна актыўнага насельніцтва — 46 %. Вобласць практычна мананацыянальна: 93 % — рускія, 5 % — украінцы, 0,4 % — беларусы.