Ва ўніверсітэце навучаецца больш за 50 тысяч студэнтаў і працуе больш за 4 тысячы выкладчыкаў і даследчыкаў у галіне гуманітарных і сацыяльных навук, навук аб жыцці, тэхнічных і інжынерных навук і інш. Гэта найбуйнейшы ўніверсітэт у рэгіёне Новая Аквітанія. Ён мае некалькі кампусаў у Бардо, у тым ліку ва ўніверсітэцкім раёне Таланс-Песак-Градзіньян, а таксама ў гарадах Ажэн і Перыгё. Вытокі ўніверсітэта ў Бардо ўзыходзяць да часоў антычнасці і сярэднявечча. З 1 студзеня2014 года ў Бардо функцыянуюць два ўніверсітэты: Бардоскі ўніверсітэт і Бардоскі ўніверсітэт імя Мішэля дэ Мантэня.
Гісторыя
Яшчэ ў 286 годзе нашай эры рымлянамі ў гэтых мясцінах была створана навучальная ўстанова. У той час горад быў важным адміністрацыйным цэнтрам Рымскай імперыі, і навучальная ўстанова павінна была рыхтаваць чыноўнікаў для наваколля.
Уласна ўніверсітэт у Бардо быў заснаваны булайПапы Яўгена IV7 чэрвеня1441 года, калі Бардо знаходзіўся пад панаваннем англічан. Ініцыятыва стварэння ўніверсітэта належыць архібіскупу Пію Берланду. Першапачаткова ён складаўся з чатырох факультэтаў: мастацтваў, медыцыны, права і тэалогіі. Юрыдычны факультэт пазней падзяліўся на факультэты цывільнага і кананічнага права.
Праз майскія хваляванні 1968 года ўніверсітэт, як і многія іншыя французскія ўніверсітэты, быў падзелены ў 1970 годзе на тры драбнейшыя асобныя ўстановы:
Універсітэт Бардо 1
Універсітэт Бардо 2
Універсітэт Бардо 3
У 1995 годзе Універсітэт Бардо 4 аддзяліўся ад Універсітэта Бардо 1. У 2007 годзе ўніверсітэты былі аб’яднаныя ў супольнасць універсітэтаў Аквітаніі.