Усходне-Парыжскі ўніверсітэт |
---|
фр.: Université Paris-Est |
|
Арыгінальная назва |
фр.: Université Paris-Est |
Заснаваны |
2007 |
Год рэарганізацыі |
2020 |
Студэнты |
1 262[1], 1 365[1], 347[1], 1 387[1], 1 393[1], 223[1], 1 237[1], 1 440[1], 1 416[1], 1 382[1], 1 357[1], 1 364[1], 192[1], 1 388[1] і 1 334[1] |
Краіна |
|
Размяшчэнне |
Парыж, Іль-дэ-Франс |
Сайт |
paris-est-sup.fr |
Усходне-Парыжскі ўніверсітэт (фр.: Université Paris-Est) — французская асацыяцыя вышэйшых навучальных, даследчых і культурных устаноў Парыжа і сталічнага рэгіёна Іль-дэ-Франс; так званы «калектыўны ўніверсітэт», удзельнікі якога захоўваюць сваю юрыдычную, фінансавую і іншую самастойнасць.
Агульная характарыстыка
Цэнтр даследаванняў і вышэйшай адукацыі «Усходне-Парыжскі ўніверсітэт» быў афіцыйна створаны 22 сакавіка 2007 года як дзяржаўная ўстанова навуковага супрацоўніцтва. Яго заснавальнікамі тады былі Усходне-Парыжскі ўніверсітэт Марн-ла-Вале і Нацыянальная школа мастоў і дарог. Статут быў зменены ў красавіку 2012 года з даданнем новых удзельнікаў-заснавальнікаў, сярод якіх Універсітэт Парыж-Усход — Крэтэй — Валь-дэ-Марн, Французскі інстытут транспартных, планавых і сеткавых навук і тэхналогій, Альфортаўская нацыянальная ветэрынарная школа і інш. У адпаведнасці з законам аб вышэйшай адукацыі і навуковых даследаваннях, Усходне-Парыжскі ўніверсітэт з 1 сакавіка 2015 года ператвараецца ў супольнасць універсітэтаў і ўстаноў. 1 снежня 2020 года Усходне-Парыжскі ўніверсітэт ператвараецца ў эксперыментальны калектыўны ўніверсітэт. Зліццё двух універсітэтаў планавалася ў 2017 годзе, але было прыпынена ў 2016 годзе.
Структура
Удзельнікі-заснавальнікі
Асацыяваныя ўдзельнікі
- Парыжская школа інжынераў
- Усходне-Парыжская школа гарадской і тэрытарыяльнай архітэктуры
- Парыжска-Бельвільская нацыянальная школа архітэктуры
- Спецыялізаваная школа грамадскіх работ, будаўніцтва і прамысловасці
Спасылкі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о ministère de l'Enseignement supérieur et de la Recherche data.gouv.fr: Plateforme ouverte des données publiques françaises — 2011. Праверана 15 снежня 2023.