Аляксандра Алегаўна Раманоўская
Аляксандра Алегаўна Раманоўская |
Пол |
жанчына |
Спецыялізацыя |
фрыстайл[1] |
Нарадзілася |
22 жніўня 1996(1996-08-22) (28 гадоў)
|
Грамадзянства |
|
Альма-матар |
|
Спартыўнае званне |
|
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Раманоўская.
Аляксандра Алегаўна Раманоўская (нар. 22 жніўня 1996, Мінск, Беларусь) — беларуская фрыстайлістка, спецыялізуецца ў акрабатыцы. Чэмпіёнка свету (2019), найлепшая спартсменка года Беларусі.
Біяграфія
Пачала займацца фрыстайлам у 2005 годзе, бацькі таксама займаюцца спортам[2].
Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт. У вольны час любіць чытаць і вязаць[2].
Чэмпіёнка свету па лыжнай акрабатыцы і спартсменка года ў Беларусі — 2019 па выніках апытання сярод журналістаў, якое праводзіла газета «Спортивная панорама»
Пасля пачатку пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе Аляксандра Раманаўская актыўна выказвала сваю грамадзянскую пазіцыю, падпісала ліст спартсменаў з патрабаваннямі да ўлады аб спыненні гвалту і правядзенні паўторных прэзідэнцкіх выбараў, таксама ўступіла ў Свабоднае аб’яднанне спартсменаў Беларусі. Удзельнічала ў запісе відэазваротаў да спартыўных чыноўнікаў супраць ціску на спартсменаў за іх грамадзянскую пазіцыю. 6 кастрычніка 2020 года на сходзе фрыстайлістаў галоўнаму трэнеру нацыянальнай зборнай Мікалаю Казеку паведамілі, што чэмпіёнка «звольнена за прагулы»[3].
У лістападзе 2020 года Аляксандра Раманоўская выставіла на аўкцыён залаты медаль Універсіяды 2019 года ў Краснаярску (бел. (тар.)) (бел. за $900 і прадала яго ў выніку таргоў за $15 тыс. Грошы, атрыманыя за медаль, пайшлі ў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці для падтрымкі спартсменаў, якія пацярпелі ад дзейнасці рэжыму Лукашэнкі[4].
Спартыўная кар’ера
З 2011 года трэніруецца пад кіраўніцтвам Мікалая Казекі. Праз год, у 2012 годзе, дэбютавала на спаборніцтвах Кубка свету, на дамашнім беларускім этапе[2].
У 2015 годзе брала ўдзел у чэмпіянаце свету сярод юніёраў у К’еза-ін-Вальмаленка, дзе заняла першае месца ў асабістай акрабатыцы. У 2015 годзе таксама адбыўся дэбют на дарослым чэмпіянаце свету ў аўстрыйскім Крайшбергу, дзе фрыстайлістка заняла 11-е месца. У заліку Кубка свету сезона 2014/2015 Раманоўская стала 33-й, атрымаўшы перамогу на адным з этапаў (у Лэйк-Плэсідзе)[2].
У 2017 годзе выступіла на другім для сябе чэмпіянаце свету ў іспанскай Сьера-Невада, але стала там толькі 19-й у асабістай акрабатыцы[2].
На Алімпіядзе ў Карэі ў 2018 годзе заняла 14-е месца[2]. Сезон завяршыла на 25-м месцы ў агульным заліку і на 4-м сярод фрыстайлістак-акрабатак, што на той момант стала найлепшым яе дасягненнем[5].
У 2019 годзе выйграла тытул чэмпіёнкі свету ў акрабатычных скачках на першынстве планеты ў амерыканскім Парк-Сіці, штат Юта[6]. У суперфінале выконвала другі па складанасці скачок, атрымаўшы ад суддзяў 113,18 бала, апярэдзіўшы расіянку Любоў Нікіціну на 23,3 бала[7]. Праз тыдзень у Маскве атрымала другую перамогу на этапах Кубка свету[8]. У 2019 годзе на зімовай Універсіядзе 2019 года ў Краснаярску атрымала перамогу ў асабістай акрабатыцы[9], у фінале набраўшы 100,29 бала. Затым стала двухразовай чэмпіёнкай Універсіяды ў пары з Арцёмам Башлаковым, абышоўшы расіян Крысціну Спірыдонаву і Станіслава Нікіціна на 1,15 бала. З 128 баламі ў заліку акрабатыкі заняла дзевятае месца, сярод усіх фрыстайлістаў стала 47-й у сезоне[5].
Перамогі
- Станам на 29 мая 2020 года[10][11]
Грамадская дзейнасць
18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[12].
Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
---|
1950-я | |
---|
1960-я | Алег Караваеў, Леанід Гейштар / Сяргей Макаранка, Уладзімір Гараеў ( 1960) · Марыя Іткіна, Алег Караваеў, Аляксандр Мядзведзь ( 1961) · Аляксандр Мядзведзь, Марыя Іткіна, Аляксей Балтоўскі ( 1962) · Аляксандр Мядзведзь, Марыя Іткіна, Эдуард Малафееў ( 1963) · Рамуальд Клім, Аляксандр Мядзведзь, Алена Валчэцкая ( 1964) · Эдуард Матусевіч, Рамуальд Клім, Аляксандр Мядзведзь ( 1965) · Рамуальд Клім, Аляксандр Мядзведзь, Таццяна Самусенка ( 1966) · Рамуальд Клім, Аляксандр Мядзведзь, Аляксей Ніканчыкаў ( 1967) · Аляксандр Мядзведзь, Алена Новікава (Бялова), Рамуальд Клім ( 1968) · Алена Новікава, Тамара Шыманская, Аляксандр Мядзведзь ( 1969) |
---|
1970-я | Віталь Пархімовіч, Аляксандр Мядзведзь, Аляксей Ніканчыкаў ( 1970) · Аляксандр Мядзведзь, Тамара Лазаковіч, Мікалай Хохал ( 1971) · Вольга Корбут, Алена Бялова, Мікалай Гарбачоў ( 1972) · Аляксандр Кедзяраў, Вольга Корбут, Васіль Сюльжын ( 1973) · Аляксандр Раманькоў, Вольга Корбут, Уладзімір Зубкоў ( 1974) · Валерый Шарый, Мікалай Астапкович / Віктар Вараб’ёў, Алена Бялова ( 1975) · Валерый Шарый, Уладзімір Камінскі, Аляксандр Газаў ( 1976) · Аляксандр Раманькоў і Алена Бялова ( 1977) · Нэлі Кім і Уладзімір Тайнікаў ( 1978) · Нэлі Кім, Генадзь Валюкевіч, Аляксандр Грыгор’еў ( 1979) |
---|
1980-я | Уладзімір Парфяновіч, Леанід Тараненка, Нэлі Кім ( 1980) · Уладзімір Парфяновіч, Ігар Каныгін, Алена Хлопцава ( 1981) · Уладзімір Парфяновіч, Аляксандр Раманькоў, Мікалай Дзядоў ( 1982) · Аляксандр Раманькоў, Уладзімір Парфяновіч, Аляксандр Курловіч ( 1983) · Леанід Тараненка, Анатоль Гантварг, Сяргей Каснаўскас ( 1984) · Ігар Жалязоўскі, Анатоль Гантварг, Юрый Балабанаў ( 1985) · Ігар Жалязоўскі, Ігар Басінскі, Зоя Садоўская ( 1986) · Ігар Басінскі, Аляксандр Курловіч, Наталля Зверава ( 1987) · Марына Лобач, Вячаслаў Яноўскі, Святлана Багінская ( 1988) · Аляксандр Тучкін, Сяргей Гоцманаў, Юрый Крывахіжа, Святлана Багінская, Ігар Жалязоўскі ( 1989) |
---|
1990-я | Леанід Тараненка, Святлана Багінская, Віталь Шчэрба ( 1990) · Ігар Жалязоўскі, Аляксандр Курловіч, Алена Рудкоўская ( 1991) · Віталь Шчэрба, Аляксандр Курловіч, Алена Рудкоўская ( 1992) · Ігар Жалязоўскі, Віталь Шчэрба, Наталля Зверава ( 1993) · Іван Іванкоў, Аляксандр Курловіч, Святлана Парамыгіна ( 1994) · Наталля Шыколенка, Віталь Шчэрба, Эліна Зверава ( 1995) · Кацярына Хадатовіч, Віталь Шчэрба, Наталля Сазановіч ( 1996) · Іван Іванкоў, Аляксандр Гукаў, Кацярына Хадатовіч ( 1997) · Уладзімір Самсонаў, Іван Іванкоў, Аляксей Айдараў ( 1998) · Кацярына Карстэн (Хадатовіч), Вадзім Сашурын, Юлія Раскіна ( 1999) |
---|
2000-я | |
---|
2010-я | |
---|
|
|