Малады інфант меў дрэнныя адносіны са сваёй маці каралевай Іспаніі Ізабелай II. Псіхалагічны стан яго пагаршала веданне таго, што кароль-кансорт Франсіска дэ Асіс Бурбон не быў сапраўдным яго бацькам. У гэты час у 1868 году адбылася іспанская рэвалюцыя. Манархія была звергнута. 25 чэрвеня 1870 у эміграцыі Ізабэла II адраклася ад сваіх прэтэнзій на трон на карысць Альфонса.
Альфонса прайшоў навучанне ў навучальных установах Парыжа, Жэневы, Вены. Улетку 1974 Альфонса паступіў у ваенную акадэмію Сндхерст (Вялікабрытанія). Там ён заявіў пра ліберальныя настроі і жаданне быць канстытуцыйным манархам.
Кароль Іспаніі
Хісткая ўнутраная палітычная сітуацыя ў Іспаніі выклікала ўсё большую незадаволенасць насельніцтва. Нарэшце, 29 снежня 1874, генерал Арсен Марцінес Кампас здзейсніў ваенны путч, але адразу перадаў уладу Кановас — прадстаўніку Альфонса ў Іспаніі. На наступны дзень Альфонса стаў каралём Іспаніі. У гэты час ішла трэцяя карлісцкая вайна. У сакавіку 1876 армія на чале з Альфонса XII цалкам разграміла апошнія часткі карлістаў.
У лютым 1878 заключаны Санхонскі мір, які даў перапынак у працяглай вайне з Кубай.
У 1883 году кароль здзейсніў паездку па Еўропе — Германія, Аўстрыя, Бельгія. Альфонса XII змог не дапусціць вайны з Германіяй праз Каралінскія астравы — трацейская камісія папы рымскага Леўа XIII прыйшла да высновы, што гэтая тэрыторыя належыць Іспаніі.
Пры Альфонса XII зацвердзілася рэстаўрацыйная або канавалістская сістэма, калі па чарзе кіравалі дзве партыі.
Памёр Альфонса XII 25 лістапада 1885 г. У выніку дызентэрыі, хоць да гэтага шмат гадоў пакутаваў на сухоты.
Зноскі
↑ абвгдеёжPortal de Archivos Españoles — 2007. Праверана 23 мая 2020.